Свет22

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?

У джунглях Амазоніі ў Балівіі пацярпеў крушэнне невялікі самалёт. Пяць чалавек захраслі на два дні ў балоце, якое кішэла алігатарамі.

Пяць чалавек выратавалі пасля крушэння самалёта ў джунглях Амазоніі. Скрын відэа: Міністэрства абароны Балівіі

На борце самалёта знаходзіліся пілот, тры жанчыны і дзіця. Аварыя здарылася 30 красавіка, але толькі 2 мая людзей выратавалі, піша CNN.

Ніхто з групы сур'ёзна не пацярпеў. Гэтыя дні ў чаканні ратавальнікаў людзі харчаваліся шакаладам і маніёкавай мукой.

Самалёт накіроўваўся ў горад Трынідад, але праз тэхнічныя непаладкі вымушаны быў зрабіць аварыйную пасадку. Але не даляцеў да паляны і ўпаў у балота побач з логавам алігатараў.

Чаму ж алігатары не напалі? 27-гадовы пілот Пабла Андрэса Велардэ лічыць, што прычына ў паліве, якое вылілася з самалёта, забрудзіла ваду і сваім моцным пахам адпудзіла драпежнікаў. Наколькі яго тлумачэнне навукова абгрунтавана, складана сказаць.

Ратавальнікі не адразу знайшлі людзей з-за неспрыяльных умоў надвор'я. Па паведамленнях мясцовых СМІ, некалькі самалётаў праляцелі над выжылымі, але не змаглі іх убачыць. Пацярпелых знайшлі рыбакі.

Усе пяцёра атрымалі розныя траўмы, але нічога крытычнага. У бальніцы пакінулі толькі 37-гадовую жанчыну, з-за таго што ў рану на яе галаве трапіла інфекцыя.

Каментары2

  • Крок
    04.05.2025
    Алігатарам людзі не вельмі цікавыя як здабыча. У адрозненне ад іншых гатункаў кракадзілаў. У той жа Флорыдзе мясцовыя з імі купаюцца.
  • Кракадзіл
    05.05.2025
    Не жывуць алігатары ў Балівіі, і не маюць логаваў, калі б і жылі...

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць