Грамадства1414

Выкладчыку БДУ запрасілі ў Азербайджане 19 гадоў зняволення

Талышскі даследчык Ігбал Абілаў — стрыечны брат вядомага беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ — абвіначваецца па палітычных крымінальных артыкулах.

Ігбал Абілаў. Фота: kavkaz-uzel.eu

У Азербайджане пракурор запатрабаваў прысудзіць талышскаму даследчыку Ігбалу Абілаву 19 гадоў зняволення, паведамляе «Каўказскі вузел».

36-гадовы навуковец з ранняга дзяцінства жыў у Беларусі. Ігбал Абілаў скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, магістратуру і аспірантуру. Сем гадоў выкладаў у БДУ і Беларускім інстытуце правазнаўства. Мае публікацыі ў галіне гісторыі і этнаграфіі Паўднёвага Каўказа, Турцыі і Ірана.

Ён з'яўляецца галоўным рэдактарам «Весніка Талышскай нацыянальнай акадэміі» — міжнароднага навуковага часопіса, прысвечанага навуковаму вывучэнню народнасці талышаў. 

Таксама Абілаў — стрыечны брат вядомага беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ.

Абілава арыштавалі ў ліпені 2024 года. Абілаў тады прыехаў у Азербайджан на вяселле свайго кузена. Пасля допыту яго адпусцілі, але ўрэшце не дазволілі сесці ў самалёт, калі ён спрабаваў вылецець з Баку ў Мінск.

Ігбала падазравалі па артыкулах 274 (дзяржаўная здрада), 281.3 (публічныя заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы, учыненыя па заданні замежных арганізацый або іх прадстаўнікоў) і 283.1 (распальванне нацыянальнай, расавай, сацыяльнай або рэлігійнай нянавісці і варожасці) Крымінальнага кодэкса Азербайджана.

Праваабаронцы лічаць абвіначванне ў яго бок палітычным. Сапраўдная прычына яго пераследу — даследаванне розных нацыянальных меншасцяў, уключаючы талышаў Азербайджана.

Каментары14

  • Найперш не галасі!
    03.05.2025
    бабруйчанін, а, ну дык што тут дзіўнага, звычайныя бальшавіцкія практыкі. Вунь цэлыя Інтэрнацыналы стваралі для такой работы па ўсім свеце. Скончылася ўзгадаваннем Гітлера.
    На нашыя вочы Прыднестроўе, гагаўзы, Абхазія, Крым...
    Азерам ня варта крыўдзіць талышоў і масква ідзе міма.

    І ў нас таксама: то "палеская рэспубліка", то "беларускія казакі", то "віленскі край", то "сярэдняя літва", то хоць які невыразны "літвінізм" замуціць.
  • Ёсік
    03.05.2025
    Аўтарытарызм паўсюль аднолькавы.
  • уточнение
    03.05.2025
    бабруйчанін, русское меньшинство в Беларуси и опирающегося на него лукашенко, спонсируется, финансируется, подстрекается Москвой 30 лет, с момента захвата власти лукашенком, как и финансируется сам лукашенко.
    Благодаря этому, беларуское большинство в Беларуси получает такие же сроки, как и Абилов в Азербайджане.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць