Свет55

Ракета з Емена ўпала на тэрыторыі аэрапорта Бэн-Гурыён у Ізраілі

Балістычная ракета, выпушчаная з Емена, раніцай у нядзелю ўразіла тэрыторыю Ізраіля ў раёне міжнароднага аэрапорта Бэн-Гурыён. Пацярпелі шэсць чалавек. Авіякампаніі адмяняюць рэйсы. 

Фота: AP Photo / Ohad Zwigenberg

У Ізраілі ракета хусітаў упала каля аднаго з тэрміналаў аэрапорта Бэн-Гурыён. Па дадзеных мясцовых СМІ, гэта першы выпадак, калі ракета хусітаў дасягнула Цэнтральнага раёна Ізраіля. Яна ўпала ў дзясятках метраў ад дарогі, якая вядзе да тэрмінала.

Прызямлілася ракета на тэрыторыі, дзе размешчаныя стаянкі для аўтобусаў і таксі. 

Войска абароны Ізраілю паведаміла аб спробах перахапіць ракету, якія скончыліся няўдала. Аэрапорт на некаторы час прыпыніў працу, аднак пасля аднавіў яе.

Праіранская групоўка «Ансар Ала» (хусіты), якая кантралюе значную частку Емена і валодае арсеналам балістычных ракет, раней ужо неаднаразова запускала ракеты па тэрыторыі Ізраіля, патрабуючы спынення баявых дзеянняў у сектары Газа. Як правіла, гэтыя ракеты збіваюцца сістэмай СПА, піша «Свабода». 

Прадстаўнікі хусітаў пасля ўдару па Ізраілі заявілі, што ён прадэманстраваў іх вайсковыя магчымасці. Міністр абароны Ізраілю Ісраэль Кац у сваю чаргу заявіў, што за ўдар рушыць услед «сяміразовая адплата».

Авіякампаніі Lufthansa, United Airlines, Air France, Brussels Airlines, Air India, Air Canada, US Airways, Transavia, Air Europa і WizzAir паведамілі аб прыпыненні палётаў у Ізраіль.

Каментары5

  • Васіль
    04.05.2025
    Дзе хвалёная армія Ізраіля? Чакае, пакуль ЗША прыйдзе і выратуе?
  • бабруйчанін
    04.05.2025
    Васіль, Навіны з Тэль Авіва
    5 хвілін таму 2 байца цахала загінулі 3 атрымалі цяжкіе паранення
    Пару раз праглядзіце навіны з Ізраіля з" першых вуснаў" з кнессета ўсе зразумееце аб цахале шабаке масаде
  • Ёсік
    04.05.2025
    Нейкі ж у іх ёсьць купал, а гэтае ражно не заўважыў?

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць