Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце 3 мая паведаміў аб другім за дзень знішчаным баявым самалёце РФ.

«Вельмі трапна наша армія правяла аперацыю па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Крыма: мінус яшчэ адзін, другі расійскі самалёт за суткі. Таксама знішчаныя вайсковыя склады», — сказаў Зяленскі.
Ён падзякаваў адмыслоўцам, якія нарошчваюць украінскія дальнабойныя магчымасці — «і ў небе, і на моры».
Днём 3 мая ГУР Мінабароны Украіны расказала, як ва ўзаемадзеянні з СБУ і сіламі абароны Украіны ў Чорным моры знішчаны расійскі самалёт Су-30. ГУР адзначыла, што гэта першае ў свеце знішчэнне баявога самалёта марскім дронам.
-
Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў
-
Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час
-
У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
Каментары