Грамадства77

БелТА падманвае, што Гараўскага ў Швейцарыі судзяць за самаабгавор

Напраўдзе яго судзяць за саўдзел у забойстве Юрыя Захаранкі, Віктар Ганчара і Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе.

Юрый Гараўскі ў сіняй байцы пад пільнай аховай каля суда, 19 верасня. Фота: volhaklas / Telegram

Лукашысты, не могучы зусім прамінуць маўчаннем суд у Швейцарыі над былым удзельнікам лукашэнкаўскіх «эскадронаў смерці» Юрыем Гараўскім, спрабуюць прынамсі навязаць сваю версію таго, за што гэты чалавек апынуўся на лаве падсудных. Маўляў, яго судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман.

«Раней ён заявіў, што нібыта з'яўляецца былым работнікам САХР і датычны да нейкіх забойстваў і выкраданняў. У Швейцарыі яму не паверылі, і цяпер Гараўскага судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман. Такім чынам, швейцарскі суд патраціў час на заведама хлуслівыя паказанні, якія Гараўскі выдаваў за праўдзівыя», — сцвярджае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

У якасці доказу такой арыгінальнай версіі падаюцца толькі словы старшыні праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутата Алега Гайдукевіча, які ўпэўнены, што Гараўскі — «звычайны бандыт, махляр, хлус і здраднік, таму яго зусім не шкада. Ён проста хацеў хайпануць, расказаць нейкую казку, каб за гэта атрымаць прытулак і грошы».

Акрамя таго, Гайдукевіч таксама сказаў, што, маўляў, незалежныя ад рэжыму беларускія рэсурсы суд асвятляюць, але не кажуць, за што насамрэч судзяць Гараўскага:

«Яны ж не могуць прызнацца ў тым, што друкуюць хлусню і падман. Яны займаюцца распаўсюджваннем хлусні і дыскрэдытацыяй краіны. Яны ж так анансавалі інтэрв'ю з ім, а аказалася, што ўсё гэта хлусня».

Сапраўдная хлусня, аднак, тое, што Гараўскага нібыта судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман. Насамрэч пракуратура Швейцарыі абвінаваціла экс-байца САХРа ў датычнасці да гвалтоўнага знікнення людзей.

Калі суддзя і два прысяжныя засядацелі прызнаюць Гараўскага вінаватым, гэта стане абвінаваўчым прысудам і для беларускага рэжыму, як лічаць юрысты. Прысуд маюць вынесці цягам наступнага тыдня, пракурор запрасіў тры гады зняволення.

Каментары7

  • Праута
    22.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    22.09.2023
    Алежка-цягнугусязашыю, ён бачыў, што ў Ганчара няма пальца на назе, аб гэтым амаль ніхто не ведаў, акрамя самых блізкіх сваякоў. Чытаеце вы, вычварэнцы, і глядзіце незалежныя смі, разумееце, што прыйдзецца за ўсё адказаць.
  • УКантакце
    22.09.2023
    Покуль хоць адна асоба песпакарана з "закатам над балотам" суполак змогуць атрымліваць шэнген, усе намаганьні швэрцарцаў кату пад хвост (беларусаў і ўкраінцаў там баняць, па гэтай сетцы ідуць самасуды а мы маўчым)

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць