Грамадства33

У Магілёве судзяць двух дактароў па «справе артапедаў». Адзін з іх вучыў сына былога міністра аховы здароўя

Падсудныя — аўтарытэтныя і высокакваліфікаваныя дактары: Алег Абялевіч і Алег Сарнацкі. Абодвух больш за месяц утрымлівалі ў следчым ізалятары, а па вызваленні пазбавілі пасад загадчыкаў аддзяленняў.

Алег Абялевіч (злева) і Алег Сарнацкі (справа). Фота: mogilevnews.by, belarusinfo.by

Справу Абялевіча разглядае суд Ленінскага раёна Магілёва. Медыку інкрымінуюць «незаконнае ўзнагароджанне» (2 і 3 частку 433 артыкула Крымінальнага кодэкса).

Гэта абвінавачванне выстаўляецца дзяржаўным службоўцам, якія за сваю выкананую працу атрымлівалі падзяку маёмаснага характару. Падсуднаму пагражае да 8 гадоў зняволення. Што стала нагодай для крымінальнага пераследу медыка, пакуль невядома.

Алега Абялевіча, загадчыка траўматалагічнага аддзялення Магілёўскай абласной бальніцы, супрацоўнікі КДБ затрымалі ў канцы сакавіка 2022 года.

Больш за месяц яго ўтрымлівалі ў следчым ізалятары, а па вызваленні адправілі шараговым траўматолагам у гарадскую бальніцу хуткай дапамогі.

У маі 2022 года Абялевіч аказаўся сярод медыкаў, якім Лукашэнка выказаў падзяку «за шматгадовую працу, прафесіяналізм і асабісты ўклад у аказанне меддапамогі насельніцтву».

Алег Абялевіч — доктар траўматолаг-артапед найвышэйшай катэгорыі. Траўматалогіяй Магілёўскай абласной бальніцы ён кіраваў некалькі дзясяткаў гадоў. Быў аўтарам інавацыйных метадаў правядзення аперацый па замене суставаў і рэабілітацыі пацыентаў.

Антон Малашка (злева) і загадчык траўматалагічнага аддзялення Магілёўскай абласной бальніцы Алег Абялевіч (справа). Фота: mogilevnews.by.

Сярод яго вучняў быў сын былога міністра аховы здароўя, а цяпер намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі — Антон Малашка.

У панядзелак, 18 верасня, Абялевіч не выйшаў на працу. Тое, у чым вінавацяць Абялевіча калегі называюць абсурдам. Яны характарызуюць яго як шчырага чалавека і высокакваліфікаванага спецыяліста.

Паводле іх, 19 верасня пачалі судзіць і Алега Сарнацкага. Справа разглядаецца Кастрычніцкім судом Магілёва. Што яму інкрымінуюць, ім невядома.

57-гадовага Алега Сарнацкага, як і Абялевіча, затрымалі летась у сакавіку. Тады ён быў загадчыкам артапедычнага аддзялення Магілёўскай бальніцы №1. На гэту пасаду яго прызначылі ў кастрычніку 2012 года.

Алег Сарнацкі. Фота: belarusinfo.by

Па вызваленні са следчага ізалятара Сарнацкага адправілі шараговым траўматолагам у Магілёўскую абласную бальніцу.

Летась у канцы сакавіка па краіне было затрымана 35 траўматолагаў. Большасць з іх былі кіраўнікамі траўматалагічных аддзяленняў. За кратамі апынуліся таксама прадстаўнікі пяці камерцыйных арганізацыяў.

Усіх вінавацілі ў атрыманні хабару за лабіраванне набыцця эндапратэзаў у замежных вытворцаў, а таксама ў незаконным грашовым узнагароджанні.

Каб выйсці на волю, затрыманыя меліся прызнаць віну, кратна сплаціць нанесеную шкоду і пагадзіцца працаваць там, дзе скажа міністр аховы здароўя.

У красавіку большасць медыкаў была вызвалена. Некаторыя вымушана сталі прадаваць маёмасць, каб разлічыцца. 

«Справа артапедаў» вырасла з таго, што эндапратэзаванне праводзіцца на падставе чаргі, якая ўжо непамерна расцягнулася і, у асобных выпадках, перавышае 5 гадоў чакання. Самі пратэзы, якія дзяржава закупляе вялізнымі партыямі, не заўсёды адпавядаюць патрабаванням пацыента.

Яны ў чаканні аперацыі шукаюць альтэрнатыўныя варыянты, і ім прапаноўваюць пазачарговае эндапратэзаванне, але з умовай набыцця пратэза за ўласныя грошы, а набыць можна з невялікага пераліку варыянтаў, якія акурат і пастаўляюцца ў Беларусь толькі прыватнымі фірмамі.

Паводле беларускага расследавальніцкага цэнтра, справа супраць артапедаў магла быць распачатая з ініцыятывы прыватнай клінікі «Мерсі», якую звязваюць з сям'ёй Віктара Лукашэнкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Што цяпер з чэргамі на эндапратэзаванне? Вось што адказалі ў Мінздароўя

У якім стане знаходзіцца медыцына праз амаль 30 год лукашэнкаўскага кіравання? Гэта толькі тое, што апублічылі

«Адзін будзе мяняць, а двое — зашываць рану». Лукашэнка даручыў да канца года зрабіць аперацыі па эндапратэзаванні ўсім, хто стаіць у чарзе

Беларускія дзяржклінікі зноў ставяць імпартныя пратэзы. Але дзяржава ўсё забрала ў свае рукі

Каментары3

  • Бобр
    23.09.2023
    Интересно какая сумма благодарности, и соразмерное повышение оплаты труда остановило бы врачей от приема этих благодарностей? Тут или оставить все как есть, пусть комитет разбирается с только коммерсантами поставщиками или повышение оплаты труда. Но не факт что какой нибудь врач не искусится лишней халтурке
  • выдра
    23.09.2023
    Бобр, Точно такая же которая заставляет депутатов голосовать "за" принимая несуразные законы
  • mikola
    24.09.2023
    Var*jaty.....Var*jacka Kraina ! U Narmalnai Kraine  padobnae Nemazliva !

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле12

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад29

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →