Вайна11

Музыка Ціматэ Суладзэ: У нашай камандзе валанцёраў ва Украіне апынуўся махляр

Беларускі музыка Ціматэ Суладзэ, які з-за палітычнага пераследу пакінуў краіну і жыве ў Вільні, сёлета ездзіў як валанцёр ва Украіну. Ён апублікаваў у фэйсбуку непрыгожую гісторыю: высветлілася, што ў той час у камандзе валанцёраў апынуўся махляр, які прысвоіў сабе каля 50 тысяч грывен (каля $1350).

Ціматэ Суладзэ. Фота: фэйсбук музыкі

«Я сам вызваўся дапамагаць, калі пабачыў навіны пра выбух на Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Уразіла тое, як людзі ратавалі хатніх гадаванцаў. Балюча было чытаць аб тым, што, напрыклад, сабакі, якія былі прывязаныя на ланцугах, загінулі. У мяне тры сабакі, якія для мяне вельмі важныя, таму я не мог проста глядзець на гэту трагедыю», — кажа музыка.

Ціматэ звязаўся з валанцёрскім фондам «Аўтапрыма», даставіў гуманітарны груз з Літвы ва Украіну, а потым дапамагаў мясцовым валанцёрам. Чалавекам, якога зараз абвінавачваюць у махлярстве таксама звязаўся з фондам пасля выбуху на Кахоўскай ГЭС, прадставіўся ўкраінскім вайскоўцам і прапанаваў сваю дапамогу, пакуль мае вольны час.

«Мне далі яго кантакты, мы сустрэліся ў Адэсе. Ён арганізаваў для мяне бясплатны начлег, запраўляў машыну бензінам. Мужчына шмат чаго распавядаў пра тое, што адбываецца на полі бою. Вельмі прасіў яго не здымаць, бо ён у складзе ДРГ і яму важна, каб вораг не ведаў яго твар. Яго паводзіны выглядалі вельмі праўдападобна», — расказаў «Нашай Ніве» Ціматэ.

Паступова ў каардынатараў фонду пачалі з’яўляцца пытанні да гэтага чалавека. Па-першае, ён мог не па ўсіх пералічаных яму грошах даць справаздачы. Па-другое, мужчына часта распавядаў пра тое, як фонду нешта падарылі: напрыклад, генератар ці некалькі дзясяткаў коўдраў, казаў, што патрэбныя толькі грошы на бензін, каб забраць падарункі. Нічога з падоранага ў фондзе не ўбачылі. Па-трэцяе, мужчына даваў даныя банкаўскіх карт розных людзей для пераводу грошай — казаў, што як вайсковец не можа карыстацца сваёй.

Пазней усплыло нямала дзіўных гісторый: напрыклад, чалавек казаў, што патрэбны грошы на рамонт машыны валанцёра — а валанцёр насамрэч рамантаваў яе за свой кошт.

Гэты чалавек таксама папрасіў Ціматэ запісаць відэазварот да італьянскіх футбалістаў і іх жонак на італьянскай мове (у мінулым Ціматэ прафесійна працаваў перакладчыкам і добра гаворыць на гэтай мове) і падзякаваць ім за дапамогу, апублікаваць відэа ў сторыс у сваім інстаграме і тэгнуць гэтых людзей.

Валанцёры гавораць, што самастойна змаглі высветліць асобу гэтага чалавека (аказалася, ён выкарыстаў выдуманыя імя і прозвішча). Яны сцвярджаюць, што ён грамадзянін Украіны, але ніякага дачынення да ўкраінскага войска не мае, быў асуджаны за махлярства ў 2011 годзе і вызваліўся перад самым пачаткам вайны. 

«Крымінальная справа з гэтай нагоды расследуецца ў адэскай паліцыі, — удакладніў у пасце Ціматэ. — Прысуду няма, таму імёны, яўкі, паролі не пішу. Шкода каля 50 тысяч грыўняў, гэтыя грошы заплаціла са сваёй кішэні дзяўчына, якая звярталася да гэтага чалавека, думаючы, што ён валанцёр, і пералічвала яму грошы, пакуль усё гэта не выявілася. Будзьце пільныя, не давярайце свае грошы каму патрапіла! Вельмі шмат развялося ашуканцаў пад выглядам «памочнікаў» Украіны».

Каментары1

  • Волечка
    01.10.2023
    > Валанцёры гавораць, што самастойна змаглі высветліць асобу гэтага чалавека


    А ў паліцыю звярнуліся?

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы15

Рыбакоў у ААН назваў украінскім беспілотнік, які ўдарыў па аўтобусе ў Бранскай вобласці15

Галкіпер Парагвая прадаў сваю форму з-за хваробы сына, а цяпер выбіў Германію і свайго куміра з чэмпіянату свету1

Марока прабілася ў 1/8 фіналу, у серыі пенальці абыграўшы Нідэрланды1

Загадкавая паталогія зубоў, якая закранае мільёны дзяцей1

«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз30

Калеснікава стала стыпендыяткай праграмы Кісінджэра ў Інстытуце Маккейна ў Арызоне21

Першая мегасенсацыя на чэмпіянаце: Германія вылецела ўжо ў 1/16 ад сціплага Парагвая6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць