Блогерка выставіла ў інстаграме фота былога мужа з непрыемным подпісам. Ці парушыла яна заканадаўства?
Чым можа абярнуцца публікацыя чужых фатаграфій у інтэрнэце без згоды тых, хто на іх, і што пагражае за абразу чалавека ў сеціве, высветлілі «Мінск-Навіны».
Як піша выданне, на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі прыйшоў мінчанін і расказаў, што яго былая жонка, з якой ён шмат гадоў не размаўляе, вырашыла стаць блогеркай і распавядаць у інтэрнэце пра сямейныя каштоўнасці. Як зазначае выданне, досвед у жанчыны ёсць — у яе трэці шлюб.
Агульныя знаёмыя даслалі мужчыну скрыншоты яе старонкі ў інстаграме, дзе яна размясціла яго фатаграфіі з пастамі аб іх сумесным жыцці. Мужчына папрасіў выдаліць пасты.
У адказ жанчына выклала іх перапіску на ўсеагульны агляд і зладзіла галасаванне сярод падпісантаў: выдаляць пасты на просьбу былога ці не. Зразумеўшы, што вырашыць праблему дыялогам не атрымаецца, мінчук напісаў заяву ў міліцыю.
Калі жанчыну выклікалі для тлумачэнняў, яна не разумела, што супрацьзаконнага здзейсніла.
У міліцыі ёй растлумачылі, што гаворка ідзе не аб сямейных справах, а аб незаконным распаўсюджванні персанальных даных, за што прадугледжана адказнасць — як адміністрацыйная, так і крымінальная.
Як піша выданне, грамадзянку абвінавацілі ў правапарушэнні, прадугледжаным ч. 1 арт. 23.7 КаАП («Парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных даных»), санкцыя якой — штраф да 50 базавых велічынь.
Гісторыя скончылася прымірэннем бакоў: блогерка папрасіла прабачэння перад былым мужам і выдаліла пасты, якія тычацца яго, з сеціва, а мужчына не стаў настойваць на прыцягненні яе да адказнасці.
«Чаму я не бачу таго, што бачыць ён?» Як будаўнік стаў фатографам і зафіксаваў тое, чаго больш ніколі не будзе
«Перадача інфармацыі праваахоўнікам не з'яўляецца парушэннем банкаўскай таямніцы». Сілавікі атрымаюць супердоступ да плацяжоў беларусаў
Тэлефонныя махляры развялі жанчыну з Баранавічаў на грошы, а таксама загадалі спаліць у духоўцы ноўтбук — «пакаралі за палітычныя погляды»
Каментары
але, здаецца, на гэты артыкул ссылалася ў свой час ярмошына, калі апублікавалі фота ейнага фоміка ў Драздах