Грамадства1313

«Перадача інфармацыі праваахоўнікам не з'яўляецца парушэннем банкаўскай таямніцы». Сілавікі атрымаюць супердоступ да плацяжоў беларусаў

Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня падпісаў указ «Аб мерах па супрацьдзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям». Дзякуючы гэтаму дакументу, які павінен запрацаваць праз паўгода — да 1 сакавіка 2024-га, сілавікі атрымаюць супердоступ да інфармацыі аб плацяжах беларусаў. Чыноўнікі аргументуюць новаўвядзенне барацьбой з махлярамі, піша «Люстэрка».

Паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі, Нацбанк павінен на працягу шасці месяцаў стварыць аўтаматызаваную сістэму апрацоўкі інцыдэнтаў (АСАІ). У яе будуць уключаць інфармацыю аб несанкцыянаваных плацежных аперацыях і спробах іх здзяйснення.

Пры гэтым Нацбанк яшчэ павінен будзе вызначыць, якую канкрэтна інфармацыю пастаўшчыкі плацежных паслуг (гэта ў тым ліку банкі) будуць падаваць у АСАІ. Аднак ужо цяпер вядома, што гэта будуць даныя, якія ўяўляюць сабой банкаўскую таямніцу. Сярод іншага гэта можа быць, як прапісана ва ўказе, інфармацыя аб несанкцыянаваных пераводах (у тым ліку электронных грошай) і падазроных плацяжах.

Сярод сілавікоў, якія атрымаюць доступ да АСАІ, значацца органы пракуратуры, дзяржбяспекі, унутраных спраў, Следчы камітэт і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку.

Пры гэтым па рашэнні Генпракуратуры, КДК, СК і МУС змогуць прыпыняць на тэрмін да 10 сутак расходныя аперацыі па банкаўскім рахунку, укладзе, электронным кашальку, калі ў праваахоўнікаў будуць даныя або толькі падазрэнні «аб здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў».

Прасцей кажучы, нават калі сілавікам падасца, што па рахунку маглі быць здзейсненыя «супрацьпраўныя дзеянні», яны змогуць яго заблакаваць на тэрмін да 10 дзён.

«Перадача інфармацыі аб інцыдэнтах з АСАІ праваахоўным органам і пастаўшчыкам плацежных паслуг не з'яўляецца парушэннем банкаўскай таямніцы. Апрацоўка персанальных даных, якія змяшчаюцца ў інфармацыі аб інцыдэнтах, робіцца без згоды фізічнай асобы», — гаворыцца ва ўказе.

Інфармацыя аб інцыдэнтах з АСАІ перадаецца пастаўшчыкам плацежных паслуг і праваахоўным органам на бязвыплатнай аснове.

Тым часам у Следчым камітэце і Нацбанку тлумачаць гэтыя змены жаданнем абараніць беларусаў ад махляроў.

Каментары13

  • дочка Максима Дизайнера
    01.09.2023
    якия красауцы )
  • А перад кахеям 2014 навеселі камеры "на перыяд спаборніцтваў і толькі для бяспекі"
    01.09.2023
    А потым гэтыя камеры засталіся назаўседы каб сачыць за беларусамі ды для палітычнага пераследу....

  • АБВ
    01.09.2023
    даведка, да программное обеспечениет просто будет реагировать на крупные суммы, к примеру от 5 000 $ за сутки или за несколько или превышение относительно обычных проводок по счету х5 месячных сумм и выше. Также, возможно, на карты других физ. лиц относительно крупные суммы по меркам РБ за коротние промежутки времени на это программное обеспечение настроят. Как решат так и сделают. Там им мозг включать в ручном режиме не нужно будет. И скорее всего не только для заявленных целей, а может и не столько для них будет использоваться. В общем, большой брат скоро ещё пристольней будет за нами наблюдать

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну16

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць