«Абражаў не прэзідэнта, а Лукашэнку»: у Брэсце асудзілі мясцовага жыхара
Суд Маскоўскага раёна Брэста вынес прысуд Паўлу Каралевічу, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Па матэрыялах абвінавачання, Павел 18 ліпеня 2021 года ў суполцы пад назвай «Анлайн Брэст» у сацыяльнай сетцы «Укантакце», размясціў паведамленне, якое «прынізіла гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і з’яўляецца для яго абразлівым. Таксама 11 жніўня 2021 года ў той жа суполцы размясціў яшчэ адно паведамленне абразлівага зместу, піша «Вясна».
У судзе Каралевіч вінаватым сябе прызнаў часткова, бо каментары абразлівага зместу ім былі пакінутыя ў дачыненні да канкрэтна Лукашэнкі, а не ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.
Падтрымайце Паўла: СІЗА-7,224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37. Паўлу Віктаравічу Каралевічу
Каментары