Грамадства

У Мінску перакрыюць адзін з пуцеправодаў

Рух усіх відаў транспарту спыняць на ўсе выходныя.

Рамонт моста, які звязвае вуліцы Чкалава і Маскоўскую. Фота: Tochka.by

Часовая мера звязаная з чарговым этапам капітальнага рамонту моста, піша Tochka.by.

Рух спыняць на ўчастку з вуліцы Маскоўскай да вуліцы Чкалава. Абмежаванне будзе доўжыцца з 01:00 у ноч на суботу да 23:55 нядзелі.

Аб'ехаць перакрыты ўчастак можна праз вуліцы Варанянскага, Жукоўскага, Суражскую, Чыгуначную і праспект Жукава.

Як паедзе грамадскі транспарт

Рух тралейбусаў № 27, 51 і аўтобуса № 53 з боку ДС «Дружная» будзе арганізаваны па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Чкалава і далей па маршрутах. У зваротным кірунку яны будуць рухацца па вуліцах Брылеўскай, Варанянскага, Жукоўскага, Талстога.

Аўтобусы № 40 і 100 ад праспекта Незалежнасці паедуць па вуліцы Бабруйскай, плошчы Мяснікова, вуліцах Маскоўскай, Талстога, Магілёўскай, Чкалава і далей па маршрутах. У зваротным кірунку транспарт будзе рухацца ад вуліцы Брылеўскай па вуліцах Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўскай, Талстога, Вакзальнай, Суражскай, Маскоўскай і далей па маршрутах.

Рух аўтобусаў № 73 ад вуліцы К.Цэткін будзе арганізаваны па вуліцах Маскоўскай, Талстога, Магілёўскай, Чкалава і далей па маршруце. У зваротным кірунку транспарт будзе рухацца па вуліцах Брылеўскай, Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўскай, Талстога, Маскоўскай, К. Цэткін і далей па маршруце.

На сайце «Мінсктранса» таксама прыведзены аб'язныя маршруты для аўтобусаў № 163, 4, 47с і прыгараднага № 429.

Пасажырам варта звярнуць увагу на тое, што на час закрыцця руху з транспартнага абслугоўвання выключаецца прыпыначны пункт «Акадэмія кіравання» па вуліцы Маскоўскай у напрамку вуліцы Чкалава. Аўтобусы і тралейбусы ў напрамку мікрараёна «Курасоўшчына» будуць рухацца праз прыпыначны пункт «Прыгожы» па вуліцы Магілёўскай.

Рамонт пуцеправода Маскоўская — Чкалава

Даўжыня рэканструяванага моста — 300 м. З-за ападкаў і солі бэлькі канструкцыі сталі слабымі, патрэскаліся. Таму пры іх дэмантажы прапаноўвалася дзейнічаць асцярожна: спачатку бэлькі хацелі ўзмацніць і толькі затым прыбраць. У адваротным выпадку баяліся абвалу.

У сярэдзіне верасня ўлады заявілі аб паскораных тэмпах рэканструкцыі пуцеправода. У той час будаўнікі выконвалі мантаж пралётаў.

«Калі такі тэмп захаваецца, у лістападзе будзе выкананы комплекс работ, які дазваляе запусціць рух па гэтай палове пуцеправода і прыступіць да капрамонту другой», — анансаваў тады дырэктар прадпрыемства «Гардарбуд» Сяргей Панеў.

На яго думку, далейшы рамонт павінен прайсці хутчэй, бо частка работ — арганізацыя аб'ездаў, праездаў праз чыгунку — ужо выканана ў складзе першага этапу капрамонту.

Каментары

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць