Культура22

Майстрыхі з Полацка стварылі ўнікальную кнігу. На кожнай старонцы — шэдэўр

У Віцебску прайшла прэзентацыя незвычайнай кнігі. Яна зроблена рукамі майстроў лапікавага шыцця і прысвечана 85-годдзю Віцебскай вобласці. Галоўную ролю ў стварэнні гэтага шэдэўра адыгралі ўдзельнікі клуба «Рошва», які ўжо амаль дваццаць гадоў працуе ў Полацкім цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур, піша выданне Gorod214.by.

Кніга называецца «Віцебшчына: гісторыя, культура, спадчына». У ёй 20 старонак, кожная памерам 50 на 70 см. На старонках размешчаныя маркі, выкананыя ў тэхніцы лапікавага шыцця. Сюжэты адлюстроўваюць важныя вехі гісторыі, прыродныя асаблівасці, культурныя традыцыі Віцебскай вобласці.

Адкрывае альбом герб самага старажытнага горада Беларусі — Полацка. Ёсць маркі з выявамі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, князя Рагвалода, князёўны Рагнеды. Ствараючы кнігу, полацкія лапніцы адчулі сябе прадаўжальніцамі традыцый знакамітага земляка-першадрукара і асветніка Францыска Скарыны.

У працы над праектам прынялі ўдзел майстры з 18 раёнаў Віцебскай. вобласці. Вырабленыя маркі яны перадавалі ў Полацк, дзе ўдзельніцы клуба «Рошва» выконвалі ручную сцяжку, зборку і афармленне альбома.

«Мы працавалі 5 месяцаў без перапынку, — расказала кіраўніца і натхняльніца ўнікальнага праекта Ніна Ярмух. — Прыдумаць дызайн кожнай старонкі, напісаць дробныя літары, зрабіць зубцы на марках і шматслойную вокладку — усё гэта было няпроста.

Закупленыя матэрыялы не заўсёды падыходзілі па якасці, а з іх трэба было стварыць шэдэўральныя мініяцюры. Але нашы майстры валодаюць абсалютна ўсімі тэхнікамі, працуюць з любымі тканінамі, маюць аўтарскія ноу-хау. Таму ўсё атрымалася, і мы радыя, што вынік нашай працы падабаецца людзям».

Каментары2

  • Филателист
    21.10.2023
    На репродукции марки 1992 «гістарычны герб Полацка” отсутствуют бело-красно-белые флаги по сторонам сверху над кораблем.
  • Gorliwy Litwin
    21.10.2023
    Гэта ўсё рэальныя паштовыя маркі РБ. У мяне яны ўсе былі. Рэспекь

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства18

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць