Грамадства11

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага

Па справе аб знікненні Юрыя Захаранкі яго апраўдалі, піша DW Belarus.

Фота: Новы час

Акруговы суд швейцарскага Санкт-Галена прыйшоў да высновы, што экс-баец САХРа вінаваты ў выкраданні Анатоля Красоўскага, паведамляе праваабарончая арганізацыя Trial International. За гэта яму прызначылі два гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Па справе аб знікненні Юрыя Захаранкі апраўдальны прысуд пакінулі ў сіле.

Сёння Кантанальны суд Санкт-Галена ў Швейцарыі павінен быў абвесціць рашэнне па апеляцыі ў справе Юрыя Гараўскага — былога байца беларускага САХРа, які некалькі год таму прызнаўся ў датычнасці да выкрадання трох беларускіх апанентаў рэжыму ў 1999 годзе.

Гаворка ідзе пра былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, былога віцэ-прэм'ера Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Усе трое зніклі пры нявысветленых абставінах, а іх лёс дагэтуль застаецца невядомым.

У 2023 годзе суд першай інстанцыі апраўдаў Гараўскага, палічыўшы, што ягоны ўдзел у злачынствах не быў даказаны па-за разумным сумневам. Сваякі зніклых абскардзілі гэтае рашэнне і дамагаюцца абвінаваўчага прысуду.

Апеляцыйнае слуханне адбылося 22 верасня 2026 года. 

Каментары1

  • Вася
    26.10.2026
    Так а остальных лукашенковских ушлепков включая самого лукашенко когда будут судить?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць