Грамадства11

«Афіцыйнае размеркаванне». Кампанія шукае джуна пасля ВНУ, але адмаўляе платнікам

У Devby напісаў студэнт 4 курса тэхнічнай ВНУ. Маладому чалавеку ўжо двойчы сёлета адмаўлялі рэкруцёры, бо ён вучыцца на платным аддзяленні.

Гісторыя студэнта: паступіў на платнае, каб не адпрацоўваць размеркавання

Антон (імя студэнта змененае) знайшоў вакансію junior-распрацоўшчыка і напісаў рэкруцёру ў лінкедзіне. Але іх камунікацыя завяршылася вельмі хутка — калі стала зразумела, што Антон вучыцца платна. 

Праз нейкі час да яго ў тэлеграм пастукаўся іншы рэкруцёр — як малады чалавек зразумеў пазней, з той жа кампаніі. І зноў усё скончылася на пытанні пра форму навучання. Быць на бюджэце, як выявілася, — «асноўнае патрабаванне».

Антон патлумачыў для devby.io, што выбар вучыцца на платным аддзяленні быў усвядомленым: малады чалавек не хацеў адпрацоўваць па размеркаванні пасля ўніверсітэта. Дый знайсці першую працу ў ІТ у 2020-м — калі Антон паступаў — было не так складана, як цяпер. 

У Антона за плячыма паўгода досведу працы на праекце: прыйшоў у фінтэх-кампанію на стажыроўку і застаўся да завяршэння праекта. Цяпер шукае іншую працу, але пакуль беспаспяхова. Ён можа ўжо і рады б прайсці працэдуру размеркавання, каб узялі працаваць у ІТ-кампанію, — але прапаноў пакуль няма. 

Версіі TA/HR: шукаюць таго, хто не ўцячэ/рэлакуецца?

Мы спрабавалі даведацца з першых рук, у чым інтарэс кампаніі браць джуноў на размеркаванне і чым платнікі не акей. Але, на жаль, рэкруцёрка, якая размясціла вакансію для студэнтаў, нам не адказала. Застаўся без адказу і ліст ад рэдакцыі на карпаратыўную пошту.

Тады devby.io папрасіў пракаментаваць сітуацыю Ксенію Лешык — TA/HR з больш як 6-гадовым досведам працы, у тым ліку і ў Беларусі.

Яна адзначыла, што сітуацыя, калі кампаніі шукаюць маладога спецыяліста на размеркаванне, для яе вельмі незвычайная:

— Правільней будзе казаць, я ніколі раней не сутыкалася з такім. Калі я працавала на беларускім рынку, кампаніі наадварот насцярожана ставіліся да распрэдаў, бо такога спецыяліста нельга будзе звольніць па выніках выпрабавальнага тэрміну.

Магу дапусціць, што менавіта цяпер кампаніі атрымліваюць ад такіх запытаў:

  • верагодна гэта варыянт знайсці спецыяліста, які не будзе накіраваны на рэлакацыю цягам наступных некалькіх гадоў;
  • або магчыма кампаніі маюць нейкую квоту, куды яны павінны наняць спецыяліста з размеркаваннем, і каб ім не прыйшлося прымаць «каго дадуць», шукаюць праактыўна.

месяц таму на нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалі ад’езд каштоўных спецыялістаў. Вырашылі падоўжыць тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні для выпускнікоў ВНУ, а яшчэ зрабіць адпрацоўку абавязковай не толькі для бюджэтнікаў, але і студэнтаў-платнікаў. Бо платнай адукацыі ў краіне няма, ёсць «паўплатная». Лукашэнка прапанаваў таксама павялічыць тэрмін адпрацоўкі — на нарадзе гаварылі пра 5 гадоў. 

Тое, як усе гэтыя ідэі паўплываюць на ІТ-галіну, мы абмяркоўвалі з наймальнікамі, выкладчыкамі, будучымі абітурыентамі і студэнтамі тэхнічных ВНУ тут

Што ўвогуле з рынкам працы: «Попыт на джуноў даволі нізкі нават за мяжой»

Ксенія Лешык расказала, што наогул цяпер з рынкам працы для джуноў. І яна адказала:

— Я не валодаю цяпер сітуацыяй па рынку працы ў Беларусі, таму не магу каментаваць, але ж па рынку за мяжой бачу, што запыт на джуноў даволі нізкі. Кампаніі намагаюцца наймаць больш дасведчаных спецыялістаў. Вакансіі для джуноў ёсць, але канкурэнцыя велізарная. Асабліва калі казаць пра кампаніі не з CIS-мінулым.

  • Траціць грошы на перавозку джуноў звычайна не жадаюць і шукаюць на мясцовым рынку.
  • Канкурэнцыя ўзрасла праз колькасць эмігрантаў.
  • Адукацыя мясцовых джуноў звычайна лепей адпавядае запатрабаванням, і кампаніям прасцей з ёй наймаць.
  • Мясцовыя джуны часцей маюць інтэрнатуры і практыкі з рэальнымі кампаніямі і досведам.

Пра спад попыту на джуноў у Беларусі сведчаць даследаванні devby.io: рынак вакансій у ІТ залёг на гістарычнае дно, магчымасцяў для джуноў стала менш, а ўмовы — ужо менш прывабныя. 

Доля джуніяраў ад агульнай колькасці занятых у індустрыі за мінулы год скарацілася адразу на траціну — да 9,1%. А колькасць пачаткоўцаў, якія трапілі ў галіну літаральна ў 2022 годзе, знізілася ў тры разы да крытычных 3,3%. За ўвесь час назірання нават у крызісныя гады гэты паказчык не апускаўся ніжэй за 7%.

Спецыялісты-пачаткоўцы выжываюць як могуць: накручваюць досвед, згаджаюцца на сумніўныя авантуры дзеля партфоліа, некаторыя нават гатовыя дзяліцца значнай часткай заробку з тым, хто ўладкуе на працу.

Каментары1

  • даведка
    24.10.2023
    С толковыми кадрами совсем беда, поэтому даже директором лицея БГУ поставили даму из кузницы кадров КГБ.

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →