З 1 лістапада на аўтазапраўках Беларусі даступнае зімовае дызельнае паліва ДТ-З-К5 класа 0 з гранічнай тэмпературай фільтраванасці не вышэйшай за -20°C і тэмпературай памутнення не вышэйшай за -10°C, паведамляе партал neft.by.

Паліва гэтага класа сталі вырабляць летась. Яно адрозніваецца ультранізкім утрыманнем серы і адпавядае экалагічным нормам «Еўра-5».
Пазней на АЗС з'явіцца і ДТ-3-К5 класа 2 з гранічнай тэмпературай фільтраванасці -32 °С. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці яно будзе даступнае на 25 станцыях.
Разабрацца, які з «дызеляў» прадстаўлены на канкрэтнай запраўцы, можна з дапамогай інфармацыі, размешчанай на палівараздатачным абсталяванні.
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары