Усяго патроху1111

Расійская кампанія зрабіла рэкламу «Душа Русі», скраўшы фота ў беларускай фатографкі

Расійскае агенцтва арт-падарожжаў «Карпарацыя твайго стану» зрабіла ў інстаграме пост з рэкламай свайго мерапрыемства «Душа Русі», скраўшы здымкі ў беларускай фатографкі Алісы Цёсь, піша mediazona.by. 

«Карпарацыя твайго стану» ў інстаграме рэкламуе сваё мерапрыемства «Душа Русі», якое мае прайсці 11—12 лістапада. Рэкламнае відэа зроблена са здымкаў людзей, большасць з якіх апранутыя ў беларускія народныя строі. Пры гэтым відэа суправаджаецца подпісамі «We are Russians».

Каментатары пад ролікам заўважылі, што частка фота — фатаграфіі беларускіх святаў і ў цэлым большасць здымкаў ніяк не звязаная з Расіяй, бо на іх — беларусы.

«Навошта вы скралі фота беларускі? Чарговае пацверджанне, што так званая «русская культура» зараз — гэта красці, выдаваць чужое за свае… Які сорам! Ведалі, што Беларусь — іншая краіна? Які сорам!» — рэзка напісаў адзін з каментатараў.

Аўтарка гэтых фота — беларуская фатографка Аліса Цёсь. На сваёй старонцы ў інстаграм яна напісала: «Які цырк браць мае здымкі для падобных відэа».

Каментары11

  • Вось
    07.11.2023
    Так гэта і ё сутнасць расеі, яе гнюснага “міра” і “культуры” - красьці, красьці, красьці, забіваць, прымушаць, гвалтаваць, хлусіць! Вось такія ў іх скрэпы, што праяўляюцца стагоддзямі.
  • без эмоцый
    07.11.2023
    Калі парушана аўтарскае права -- варта звярнуцца ў пракуратуру, вызначыць кошт панесеных аўтарам у выніку крадзяжу страт.
  • Скрепа
    07.11.2023
    Воровство чужого и обман - основная скрепа русских России...

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей9

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць