Грамадства

У Беларусі падаражэлі мяса, гарэлка і цыгарэты

Адпаведныя пастановы прыняты 14 снежня Міністэрствам эканомікі.

Як паведамляе сайт Мінэканомікі,

межавыя адпускныя цэны на ялавічыну павышаны на 5%, свініну — на 3%.

«Эканамічна абгрунтаванае павелічэнне адпускных цэн на мяса будзе ажыццяўляцца мясаперапрацоўчымі арганізацыямі, не перавышаючы межавыя адпускныя цэны», — гаворыцца ў паведамленні.

Цэны на гарэлку і іншыя віды алкагольнай прадукцыі мацункам больш за 28% павялічаны ў сярэднім на 5%.

У прыватнасці, новая прэйскурантная рознічная цана на такія масавыя віды гарэлак, як «Аквадзіў», «Белая Русь сярэбраная», «Бярозавая», «Афіцэр» і інш., складзе ад 7.860 да 7.950 рублёў за бутэльку 0,5 літра.

Пастанова прынята «з улікам прапаноў канцэрна «Белдзяржхарчпрам» у мэтах кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў на гарэлку і іншую алкагольную прадукцыю», тлумачыць Мінэканомікі.

Рознічныя цэны таксама павышаны на цыгарэты, што выпускаюцца ў Беларусі паводле праграмы імпартазамяшчэння (Pall Mall, Pall Mall Superslims), а таксама на імпартныя — Glamour (Pinks, Menthol), Sobranie (Black Russian, Cocktail) і R1 — «на ўзроўні, прапанаваным вытворцамі і імпарцёрам».

Акрамя таго, падаражэлі цыгарэты «Карона», вытворчасць якіх аднаўляецца на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман», паведамляе Мінэканомікі.

Згаданая пастанова прынята «ў мэтах кампенсацыі росту акцызу на тытунёвую прадукцыю».

Цэны на тытунёвую і алкагольную прадукцыю павышаны 19 снежня. Пастанова аб павелічэнні адпускных цэн на мяса набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты8

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты8

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць