Свет22

Раскрыта асоба заснавальніка групоўкі Killnet. Раней той пагражаў лукашэнкаўцам

Прапагандысцкае выданне Газета.Ru пры дапамозе крыніц раскрыла сапраўднае імя хакера пад нікам Killmilk — лідара расійскай групоўкі Killnet, якая атакавала шматлікія цэлі на Захадзе і пагражала спецслужбам Лукашэнкі. Расказваем, кім аказаўся гэты хакер.

Па інфармацыі крыніц пракрамлёўскага выдання Газета.Ru, хлопец з незамазаным тварам з'яўляецца лідарам расійскай хакерскай групоўкі Killnet. Яго імя — Мікалай Серафімаў. Фоты: крыніцы выдання Газета.Ru.

«Заснавальнікам расійскай хакерскай групоўкі Killnet, які заўсёды дзейнічае пад нікам Killmilk, аказаўся 30-гадовы Мікалай Серафімаў. У мінулым мужчына адбываў пакаранне ў калоніі за вытворчасць і распаўсюд наркатычных рэчываў», — паведаміў пракрамлёўскі рэсурс Газета.Ru.

Інфармацыю Газеты.Ru аб асобе лідара Killnet пацвердзілі прадстаўнікі іншых хакерскіх груповак Расіі і крыніцы ў сілавых ведамствах. Тыя адзначылі, што ў Серафімава назапасілася шмат ворагаў унутры краіны, у тым ліку і ўплывовых.

Сам Серафімаў не пацвердзіў, але і не абвергнуў інфармацыю пра сваю ролю. Як напісала Газета.Ru, хакер звязваўся з карэспандэнтам выдання і спрабаваў высветліць, хто яго зліў. Лідар Killnet патлумачыў сваю цікавасць жаданнем абараніць сваю сям'ю, аднак пракрамлёўскае выданне адмовіла яму, пасля чаго той выдаліў перапіску.

«Killmilk умее пераконваць і прасоўваць свае ідэі. Ён падобны на блогераў-інфамахляроў, разумееце? Пры гэтым, як тэхнічны спецыяліст Серафімаў вельмі слабы. Ён, канешне, мае некаторыя навыкі ў DDoS-атаках, але ён карыстаецца толькі чужымі ботнэтамі, а асноўную працу ў хакерскім кірунку за яго робяць іншыя людзі», — распавёў на ўмовах ананімнасці адзін з былых чальцоў Killnet.

Прыводзячы прыклад інфамахлярства Мікалая Серафімава, крыніцы выдання Газета.Ru распавялі аб праекце «Dark-школа», дзе той праз інтэрнэт прадаваў людзям курсы па хакерскім майстэрстве. 

Па словах тых, хто купіў гэтыя курсы (адзін курс каштаваў 250 даляраў, усяго іх набылі каля 150 чалавек), інфармацыя адтуль «не ўяўляла практычнай каштоўнасці і была састарэлай і лёгка даступнай у інтэрнэце». Вярнуць грошы не атрымалася.

Быў таксама і іншы момант, за які Серафімава моцна не любілі, але пры гэтым баяліся выступаць супраць яго напрамую.

«Многія ад яго стаміліся. У кулуарах супраць Killmilk выступае значная частка прарасійскіх груповак. Аднак яны баяцца варагаваць з ім публічна, бо Killmilk любіць раскрываць асобы сваіх канкурэнтаў і затым шантажаваць іх гэтай інфармацыяй», — адзначыў у каментарах да Газеты.Ru хакер з расійскай групоўкі Net-Worker.

Пракрамлёўскае выданне таксама пацікавілася ў іншых спецыялістаў, якой магла быць сапраўдная прычына дэанону лідара такой вялікай хакерскай сеткі, якая працуе ў інтарэсах расійскіх спецслужбаў і кіраўніцтва краіны. 

Як мяркуе адзін з суразмоўцаў Газеты.Ru, усяму віной разборка паміж сілавымі ведамствамі.

«Я амаль упэўнены, што Killmilk стаў ахвярай куратарскіх разборак паміж сілавымі структурамі на фоне планаў Крамля аб афіцыйным фармаванні кіберарміі. 

Паколькі пэўныя ведамствы каардынуюць дзейнасць некаторых хакерскіх груповак, то яны ж спрабуюць загадзя дзяліць бюджэт на будучую кіберармію. Самога бюджету, дарэчы, дагэтуль не існуе», — мяркуе Павел Сітнікаў, стваральнік расійскай кампаніі XPanamas, якая распрацоўвае сістэмы інфармацыйнай бяспекі.

У сваю чаргу, іншыя суразмоўцы лічаць, што прычына дэанону Серафімава проста крыецца ў яго непрафесіяналізме, а таксама ў незадавальненні з боку астатніх чальцоў Killnet.

Групоўка Killnet стала найбольш вядомай, дзякуючы кібератакам на многія буйныя аб'екты ЗША і Еўрасаюза, якія пачалі актыўна ладзіцца пасля пачатку расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну. 

У гэтым годзе пад прыцэл групоўкі патрапілі і спецслужбы рэжыму Лукашэнкі, якія вясной затрымалі ўраджэнца Гомеля Арсенія Елісеева, лідара хакерскай сеткі Anonymous Russia, якая таксама ўваходзіла і ў Killnet (у верасні над 18-гадовым хлопцам пачаўся суд, яго абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў).

Тады заснавальнік Killnet Мікалай Серафімаў у сваім тэлеграм-канале напісаў, што «Рэспубліка Беларусь — у чорным спісе», і пачаў пагражаць лукашэнкаўскім спецслужбам кібератакакамі, каб яны вызвалілі Елісеева.

Але потым Серафімаў выдаліў свае пагрозы і прызначыў новага кіраўніка Anonymous Russia.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • mikola
    23.11.2023
    idyiot i narrkaman...
  • . .
    23.11.2023
    Типичный хакер. В 90-е в Шабанах такие хакеры по пять штук возле каждого подъезда семки лузгали. 

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»1

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімальны заробак у Польшчы вырас да 1040 еўра20

Калядны баль для ўсіх ахвотных пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы ў суботу1

Расійскія войскі стараюцца абысці і акружыць Пакроўск на Данбасе1

Партызаны «Атэш» паведамілі пра здзейсненую імі дыверсію на чыгунцы каля расійскага арсенала ў Цвярской вобласці

«Ліліт, вы святло яго жыцця». Раніцай 1 студзеня мінчук зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне ў самалёце «Белавія» на вышыні 10 тысяч метраў31

Памёр нядаўна асуджаны за «экстрэмізм» экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік1

Невядомы адкрыў стральбу ля начнога клуба ў Нью-Ёрку. Больш за 10 параненых

Простая запяканка з курыцы і бульбы, якія засталіся са святочнага стала1

У Лошыцкім парку з’явяцца кавярні, рэстараны і міні-гатэлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»1

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»

Галоўнае
Усе навіны →