Гамафобны трэш у Расіі: старонку гурта «Тату» прыкрылі, а папулярнаму мульціку паставілі маркіроўку «ад 18 гадоў»
У Расіі з новым уздымам разварочваецца кампанія супраць ЛГБТ. Выглядае гэта ўжо зусім дзіўна.

Дзіцячаму мульціку «Мой маленькі поні» ў «Кінапошуку» паставілі рэйтынг «18+». Гледачы мяркуюць, што зроблена гэта праз блакітнага поні Вясёлку Дэш.
Пазнака «18+» на мульціку зʼявілася пасля прыняцця законаў аб ЛГБТ-прапагандзе і прызнання ў Расіі «міжнароднай супольнасці ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй.
А ў афіцыйнай суполцы групы t. A. T. u. «Вконтакте» закрылі сцяну, а таксама заблакавалі доступ да фота і відэа.

Але яшчэ год таму пасля прыняцця закона аб забароне «ЛГБТ-прапаганды» адміністратары суполкі выдалілі ўсе фатаграфіі з пацалункамі салістак групы Юліі Волкавай і Алены Кацінай.
30 лістапада Вярхоўны суд Расіі аб'явіў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй паводле пазову Мінюста і забараніў дзейнасць «руху» на тэрыторыі краіны. Рашэнне набыло сілу неадкладна.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары