Грамадства

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст

Цэны на скумбрыю, яйкі і іншыя прадукты актыўна абмяркоўваюць у беларускім грамадстве. Чаму прадукты падаражэлі?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Рыба даражэе па ўсім свеце

Эксперт BEROC Зміцер Крук адзначае, што менавіта рыба і яйкі — дзве асноўныя пазіцыі, цэны на якія сапраўды імкліва растуць.

«Цэны на астатнія харчовыя тавары растуць вельмі павольна, татальнай тэндэнцыі да імклівага росту цэн на прадукты харчавання ў Беларусі цяпер няма», — кажа эканаміст.

Калі казаць пра рыбу, то яе падаражанне — гэта сусветны трэнд, а не выключна беларускі.

«Адбыўся сусветны шок прапановы, паколькі Міжнародная рада па даследаванні мора ўнесла на гэты год рэкамендацыю істотна знізіць вылаў па пэўных відах рыбы, і скумбрыя там стаіць на першым месцы», — тлумачыць эксперт.

І хоць беларускія пастаўкі ідуць пераважна з Расіі, а там не зніжалі аб'ёмы вылаву, расійскі рынак павышае цэны ўслед да сусветным.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Галіновыя назіральнікі называюць гэта перакосам мінулых гадоў, бо вылаў нарастаў, і цяпер б'юць трывогу наконт папуляцыі, што, каб яе захаваць, трэба на бліжэйшыя гады істотна скараціць аб'ёмы вылаву», — кажа Крук і дадае, што для іншых відаў рыбы, акрамя скумбрыі і трэскі, гэты год і так лічыцца не надта ўдалым: рыбы мала, таму вылаў невялікі.

Атрымліваецца, што сітуацыя, якая склалася на сусветным рынку рыбы, у нейкай ступені грае на руку Расіі ці, прынамсі, асобным вытворцам, паколькі на фоне сусветнага дэфіцыту яны могуць павялічваць прапанову, бо не прытрымліваюцца рэкамендацый па зніжэнні аб'ёмаў вылаву. 

Яйкі — сезоннае ваганне цэн

З яйкамі, па словах Змітра Крука, сітуацыя выглядае інакш: тут хутчэй ідзе гаворка пра сезонныя ваганні і ўспрыняцце спажыўцоў. Улетку цэны запавольваліся і нават ненадоўга зніжаліся, але пакупнікі звычайна звяртаюць увагу менавіта на рост.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Калі са снежнем мінулага года параўноўваць, то на сёння там амаль нулявы рост — 0,8%. Калі верасень з вераснем, то — 6,2%», — тлумачыць эканаміст і дадае, што адносна імклівы рост адбыўся менавіта напрыканцы мінулага года, а не цяпер.

Паводле яго ацэнкі, беларускі рынак яек проста з пэўным часавым лагам паўтарае цэнавую дынаміку Расіі. А калі глядзець на сітуацыю ў перспектыве двух-трох гадоў, яна застаецца ў межах агульнага трэнду — рост цэн на яйкі не моцна апераджае агульнае падаражанне прадуктаў.

Меркаванне пра тое, што некаторыя прадукты пачынаюць даражэць праз набліжэнне навагодніх свят, эканаміст называе абывацельскім — ніякай сувязі з ростам цэн тут няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі5

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ40

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі5

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць