Былога віцэ-прэм'ера Шулейку прызначылі дырэктарам мясакамбіната
Юрый Шулейка, якога 23 лістапада Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады віцэ-прэм'ера, які курыраваў сельскую гаспадарку, прызначаны генеральным дырэктарам Гродзенскага мясакамбіната. Гэта для Шулейкі відавочнае кар'ернае паніжэнне, фактычна яго вярнулі назад гадоў на 15.

58‑гадовы ўраджэнец гарадскога пасёлка Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна Юрый Шулейка быў звязаны з Гродзенскім мясакамбінатам з самага пачатку сваёй працоўнай кар'еры. У 1992—1994 гадах ён працаваў майстрам па рамонце тэхналагічнага абсталявання і выконваў абавязкі галоўнага энергетыка гэтага прадпрыемства.
У 1994—1996 гадах Шулейка ўзначальваў мясны цэх сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Абухава» Гродзенскага раёна. У 1996 годзе быў намеснікам дырэктара — начальнікам перапрацоўчага комплексу Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі «Гроднаэнерга».
З 1996 да 2005 года Шулейка кіраваў аддзелам механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў на Гродзенскім мясакамбінацe. У 2005—2007 гадах узначальваў Лідскі мясакамбінат, у 2007—2008 гадах — прадпрыемства «Гродзенскія мясамалочныя прадукты», а ў 2008—2012 гадах — дзяржаўнае аб’яднанне «Гроднамясамалпрам».
Пасля таго ён стаў рабіць кар'еру ўжо на больш высокіх ступенях і не абмежаваную толькі мясаперапрацоўчай галіной. У 2012—2013 гадах Шулейка быў першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама і курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2013 годзе стаў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама і займаў гэтую пасаду да 2017 года. Пасля гэтага яго прызначылі памочнікам прэзідэнта — інспектарам Гомельскай вобласці. У 2021—2024 гадах Шулейка ўзначальваў Брэсцкі аблвыканкам.
У чэрвені 2024 года Юрый Шулейка стаў намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі. 23 лістапада 2026 года гэтую пасаду замест яго заняў Аляксандр Ломскі.
Прызначаючы Ломскага, Лукашэнка заявіў, што Шулейку накіравалі на працу ў Гродзенскую вобласць. Прытым гэта, маўляў, не азначае, што чыноўнік едзе туды адпачываць. Ад Шулейкі чакаюць вынікаў найперш у сельскай гаспадарцы, арганізацыі працы ў гэтай сферы і перапрацоўцы. Пасля з'яўлялася інфармацыя, нібыта Шулейка будзе ствараць на Гроденшчыне буйны аграхолдынг.
Адстаўлены віцэ-прэм'ер Шулейка будзе ствараць на Гродзеншчыне аграхолдынг
Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы
Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку
Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі
«Разбярыцеся і пасадзіце. І міністра туды». Лукашэнка даў разнос сваім прызначэнцам за спляжаныя ўгнаенні
Каментары