З 1 снежня 2026 года ў Беларусі абмяжуюць доступ да музычнага сэрвісу Spotify. Такое рашэнне прыняло Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) праз запазычанасць кампаніі перад беларускім бюджэтам па падатку на дададзеную вартасць, паведамляе БелТА.

У МПЗ заявілі, што сэрвіс, які належыць замежнай кампаніі, не пагасіў запазычанасць, нягледзячы на працу падатковых органаў з ім.
Абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсу, праз які Spotify аказвае электронныя паслугі, фактычна павінна спыніць распаўсюджванне кантэнту сэрвісу на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам кампанія страціць магчымасць атрымліваць прыбытак ад беларускіх падпісчыкаў.
У міністэрстве таксама патлумачылі, што па пытаннях вяртання грошай за паслугі, якія не будуць аказаныя, карыстальнікам трэба звяртацца непасрэдна да замежнай кампаніі.
«Шаноўныя меламаны, па пытаннях, звязаных з вяртаннем грашовых сродкаў за неаказаныя паслугі, варта звяртацца ў кампанію-нерэзідэнта, на рахунак якой пералічваліся ўнёскі за падпіску», — гаворыцца ў заяве чыноўнікаў.
З 2024 года Міністэрства па падатках і зборах мае паўнамоцтвы абмяжоўваць доступ да электронных гандлёвых пляцовак замежных арганізацый, калі праз іх беларускім спажыўцам аказваюць электронныя паслугі або прадаюць тавары дыстанцыйна з парушэннем падатковага заканадаўства Беларусі.
Spotify будзе правяраць праз QR-код, ці жывуць сумесна ўладальнікі сямейных падпісак
Мужчына зарабіў больш за $8 мільёнаў на ШI-музыцы, якую сам жа круціў мільярды разоў праз фэйкавыя акаўнты
Spotify пачне пазначаць ШІ-артыстаў і прыбярэ іх з рэкамендацый
35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35
Каментары