Свет

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі

Сустаршыня нямецкай ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) Аліса Вайдэль заявіла, што Украіна ўжо прайграла вайну і павінна прызнаць гэта, а таксама пагадзіцца перадаць Расіі захопленыя ёю тэрыторыі дзеля заключэння мірнага пагаднення, піша The Moscow Times.

Аліса Вайдэль. Фота: AP Photo/Martin Meissner

На думку Вайдэль, без такіх саступак Уладзімір Пуцін не спыніцца. Яна сцвярджае, што Расіі неабходны «калідор бяспекі» паміж ёй і НАТА, і на меншыя саступкі Масква не пагодзіцца.

Паводле палітыка, Пуцін не адмовіцца ад намеру захапіць увесь Данбас і не верне тэрыторыі, занятыя расійскім войскам. Вайдэль заявіла, што гэтыя рэгіёны з'яўляюцца рускамоўнымі і Расія не збіраецца ад іх адмаўляцца. Яна таксама паўтарыла тэзісы расійскай прапаганды пра ракетныя абстрэлы Украінай насельніцтва Данецкай і Луганскай абласцей да пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў 2022 годзе, заявіўшы, што пра гэта нібыта звычайна замоўчваюць.

Сустаршыня АдГ мяркуе, што вайну трэба было закончыць яшчэ ў 2022 годзе, паколькі стамбульскія дамоўленасці прадугледжвалі для Украіны больш выгадныя ўмовы, чым тыя, на якія яна можа разлічваць цяпер. На думку Вайдэль, заключыць пагадненне Кіеву перашкодзіў Захад, найперш Вялікабрытанія, якая стварыла ў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага «ілжывыя чаканні».

Нямецкая палітык таксама заявіла, што Захад павінен улічваць інтарэсы Масквы ў сферы бяспекі. Сітуацыю вакол Украіны яна параўнала з гіпатэтычным размяшчэннем расійскіх ракет каля межаў ЗША і адзначыла, што Вашынгтон не дапусціў бы падобнага з боку краін — удзельніц Варшаўскай дамовы.

У сувязі з гэтым Вайдэль заклікала канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца неадкладна адправіцца ў Маскву на перамовы з Уладзімірам Пуціным, а затым сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Паводле яе слоў, праз удзел у канфлікце Германія страціла ролю пасярэдніка, а Расія ўспрымае яе як адзін з бакоў вайны.

У пачатку верасня АдГ перамагла на рэгіянальных выбарах у зямлі Саксонія-Анхальт, атрымаўшы 44% галасоў. Паводле апытання GMS, цяпер гэта арыентаваная на Маскву партыя карыстаецца найбольшай падтрымкай у Германіі: за яе гатовыя прагаласаваць 30% насельніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА31

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам27

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну5

У Беларусі забаранілі адэкалон «Саша»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА31

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць