Культура55

Пачаўся беларуска-яўрэйскі анлайн-фестываль культурнай спадчыны

Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны з 7 да 15 снежня ладзіць беларуска-яўрэйскі фестываль, узяць удзел у якім анлайн можа кожны ахвотны з любога пункта свету.

«Мы, як і раней, падрыхтавалі для вас цудоўныя праекты ў калабарацыі з найлепшымі крэатыўшчыкамі, артыстамі і экспертамі. А яшчэ мы запускаем наш фірмовы мерч! Хай кожны стане часткай нашай аб'яднаўчай ніткі, не заўсёды бачнай — але моцнай, як канат», — прэзентуюць фестываль ягоныя арганізатары.

Сярод мерапрыемстваў фестывалю:

  • захапляльны квіз па беларускай і ідыш мовах;

  • спецыяльны паказ мультфільма «Shirey Mara» / «Песні Мары». Гісторыя-ўспамін пра яўрэйскі Мінск;

  • прэм'ера аўдыягіда па мястэчку Смілавічы;

  • прэм'ера сінгла «Культура». Артыстычнае пераасэнсаванне верша Мойшэ Кульбака 1917 года;

  • Май Данцыг. Першы выпуск пра савецкіх яўрэйскіх мастакоў Беларусі;

  • «Пра яўрэяў і селядзец» — традыцыя, рэцэпты, смак. Кулінарны ролік і артыкул пра «самы яўрэйскі прадукт»;

  • Ізраіль Басаў. Першы выпуск пра савецкіх яўрэйскіх мастакоў Беларусі.

Партнёрамі фестывалю пры правядзенні асобных мерапрыемстваў выступаюць ютуб-канал Мікіты Моніча, музей «Прастора Хаіма Суціна», Музей яўрэйскага народа ў Тэль-Авіве, Palina, выданне 34mag і іншыя.

«Падчас мінулых фестываляў мы надавалі ўвагу ханукальным стравам, адзначаючы, што фестываль праходзіць у дні свята. Але ўлічваючы ўсю разнастайнасць і багацце яўрэйскай кухні, настаў час раскрыць і іншыя кулінарныя традыцыі.

У гэтым годзе, разам з кандытарскай DaMaster, мы падрыхтавалі два класічныя ашкеназскія яўрэйскія дэсерты — бабку і ругелах. Гэтыя прысмакі былі вельмі папулярныя ў беларускіх мястэчках. У рамках фестывалю вы можаце замовіць іх у падарунак сабе або блізкім да 15 снежня ў Мінску!» — згадваюць пра дадатковы бонус арганізатары.

Далучыцца да мерапрыемстваў фестывалю можна тут.

Чытайце таксама:

Латкес: як яўрэйская страва запазычыла назву ад беларускіх аладак. І нашмат даўжэйшая гісторыя

Пагромы на Беларусі. Хто за імі стаяў

Беларусы замежжа пра тое, што можна пераняць у іншых краін. Частка 1: Іспанія, Польшча, Ізраіль, Літва, Нідэрланды

«Сяброўка з сабою ўзяла сякеру. Ва ўсім будзем разбірацца, калі Ізраіль пераможа». Беларусы ў Ізраілі пра вайну вачыма мясцовых

Каментары5

  • Алесь
    08.12.2023
    Сцеражы божа Беларусь, каьюб нам не стаць палесцінцамі.
  • Рыгор
    08.12.2023
    Да 1939 беларусам пагражаў лёс палесцінцаў. Уратавала бяда.
  • Зохан
    09.12.2023
    А як жа салодкі бубалех і смачнейшы мохентохен? :)

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць