Вайна11

Z-ваенкарам дзверы кватэр у Санкт-Пецярбургу залілі мантажнай пенай

Расійскім вайсковым прапагандыстам Раману Сапанькову і Дзмітрыю Сцешыну мантажнай пенай залілі дзверы ў іх кватэрах. Пасты пра гэта апублікавалі ў сваіх каналах самі Z-ваенкары.

Дзверы ў кватэру Дзмітрыя Сцешына. Фота апублікаваў прапагандыст у сваім канале

Сцешын заявіў, што сапсавалі дзверы кватэры па яго старым месцы прапіскі ў Санкт-Пецярбургу.

«Заяву паліцыя прыняла, але неяк без агеньчыка. Матацыклаў з кулямётамі не дасылалі. Даныя з камер здымаць не сталі. Ну, гэта пакуль», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

Сапанькоў напісаў, што сам ён «у зоне СВА», а «прыхільнікі» ў яго пабывалі.

«Паліцыя прыязджаць адмовілася. Сказалі, што пагрозы жыццю не было, а калідорныя дзверы ў нас наогул усталяваныя незаконна, таму калі будзем працягваць актыўнасць, то дзверы могуць і знесці. Расія-матушка. І чаму я не здзіўлены», — напісаў прапагандыст.

У МУС зрабілі справаздачу, што ўжо шукаюць падазраваных.

У верасні аўтару тэксту РИА Новости аб «вырашэнні ўкраінскага пытання» Цімафею Сяргейцаву падкінулі свіную галаву, загорнутую ў чорны пакет. Такі ж «падарунак» прыслалі вайсковаму эксперту Канстанціну Сіўкову і супрацоўніку ТАСС Міхаілу Цярэшчанку.

У лістападзе жонка «ваенкара» «Камсамольскай праўды» Аляксандра Коца паскардзілася на пагрозы. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкула аб «перашкодзе законнай дзейнасці журналіста», нагадвае «Медуза».

Каментары1

  • Ганьба
    18.12.2023
    Што такое дзесяць ваенкараў без галавы?
    Добры пачатак!

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць