Свет66

Кадыраў назваў новыя батальёны ў гонар герояў антырасійскіх паўстанняў. Падрыхтоўка да іншай будучыні?

Пастаўлены Масквою кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў на гэтым тыдні абвясціў аб стварэнні двух новых батальёнаў, якія будуць падпарадкоўвацца расійскай арміі. Але пры гэтым яны носяць імёны правадыроў нацыянальна-вызваленчых войнаў супраць Расійскай Імперыі. Расказваем, хто яны такія і як на гэта адрэагавалі Z-каналы.

Рамзан Кадыраў і выявы двух кіраўнікоў антырасійскіх паўстанняў. Гаворка пра Байсангура Бенойна (злева знізу) і Шэйха Мансура (справа знізу). Калаж: «Наша Ніва»

У тэлеграм-канале Рамзана Кадырава на днях з'явіліся дзве публікацыі аб стварэнні новых батальёнаў імя чачэнскіх палкаводцаў Байсангура Бенойна і Шэйха Мансура, якія будуць падпарадкоўвацца Расгвардыі і Мінабароны Расіі. 

Іронія заключаецца ў тым, што новыя расійскія батальёны Кадырава названы ў гонар кіраўнікоў чачэнскіх паўстанняў супраць Расіі ў XVIII-ХІХ стагоддзях.

Шэйх Мансур, чыё сапраўднае імя было Ушурма, быў першым імамам (лідарам) Паўночнага Каўказа і прапаведнікам ісламу. Ëн распаўсюджваў сярод чачэнскіх і дагестанскіх горцаў ідэі незалежнасці і нормы шарыяту (сістэму фундаментальных ісламскіх звычаяў), што вылілася ў вайну супраць Расіі. У 1791 годзе падчас аблогі царскім войскам крэпасці ў Анапе Мансур быў узяты ў палон і асуджаны на пажыццёвы тэрмін зняволення. Праз тры гады ён памёр у расійскай вязніцы. Шэйх Мансур лічыцца нацыянальным героем Чачні, а ў савецкай гістарыяграфіі разглядаўся як першы рэвалюцыянер Каўказа.

А Байсангур Бенойн (у расійскай традыцыі — Беноеўскі) ваяваў супраць расійскай арміі ў ХІХ стагоддзі. Ён быў актыўным удзельнікам Каўказскай вайны (1817—1864), падчас якой стаў імамам Чачні. Як і Шэйх Мансур, Бенойн трапіў у расійскі палон. У Чачні ён таксама лічыцца нацыянальным героем.

Рашэнне Рамзана Кадырава назваць новыя расійскія батальёны менавіта ў гонар гэтых палкаводцаў выклікала абурэнне ў шэрагу расійскіх прапагандыстаў і адначасова стрыманую рэакцыю з боку расійскіх чыноўнікаў.

Алею ў агонь падлівае яшчэ і той факт, што на баку Украіны ўжо з 2014 года ваюе батальён імя Шэйха Мансура, у склад якога ўваходзяць удзельнікі і ветэраны дзвюх чачэнскіх войнаў у 1990-ых і 2000-ых, якія змагаліся тады і працягваюць змагацца сёння супраць Расіі. 

Сабралі самыя цікавыя рэакцыі.

Байсангур Бенойн (злева) і Шэйх Мансур (справа). Выявы: сацыяльныя сеткі

Заснавальнік расійскага радыкальнага руху «Мужчынская дзяржава» Уладзіслаў Пазнякоў жорстка прайшоўся па Кадыраве з-за яго рашэння па назвах батальёнаў. 

«Кадыраў — галоўны правакатар і распальвальнік міжнацыянальнай нянавісці ў Расіі. Па-мойму, для ўсіх гэта ўжо відавочна», — напісаў Пазнякоў сваёй 400-тысячнай аўдыторыі.

Далей ідзе каментар ад неанацысцкага расійскага вайсковага атрада «ДШРГ Русіч».

Адзін з найбуйнейшых Z-ваенкараў Юры Кацёнак, каментуючы публікацыі Кадырава, заявіў, што ідэя назваць расійскія батальёны ў гонар «забойцаў рускіх» — гэта тое ж самае, што і стварыць у Ізраілі «полк імя Дзірлевангера».

Яшчэ адзін расійскі ваенкар Раман Сапанькоў заявіў, што Кадыраў сваімі паводзінамі нагадвае кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына і яго можа чакаць такі ж лёс.

«Вельмі спадзяюся, што Кадыраў проста выпрабоўвае цярпенне Вярхоўнага. Літаральна нядаўна быў яшчэ адзін чалавек, які рабіў гэтак жа, але ён па тых ці іншых прычынах скончыўся», — злавесна намякнуў Z-ваенкар Сапанькоў.

Па тэме новых батальёнаў Кадырава выказаліся і некаторыя расійскія чыноўнікі.

Напрыклад, член камітэта Дзярждумы Расіі па абароне Дзмітрый Кузняцоў, у адрозненне ад прапаганды, выказаў асцярожную і аптымістычную здагадку, што Шэйх Мансур, калі б ён зараз быў жывы, ваяваў бы менавіта на баку Расіі.

Тое самае, на думку чыноўніка, тычыцца і астатніх унутраных гістарычных ворагаў Расіі.

«Калі Рамзан Ахматавіч упэўнены, што зараз Шэйх Мансур змагаўся б на баку Расіі, то гэта добрая і нармальная назва для батальёна. У нас хто толькі супраць цара не ваяваў: і Пугачоў, і Разін, і дзекабрысты, і камуністы. Але калі б цяпер яны ўсе былі б за нас, то сардэчна запрашаем», — заявіў сябар камітэта Дзярждумы Расіі па абароне Дзмітрый Кузняцоў каналу RTVI.

Нагадаем, што апошні час вакол Рамзана Кадырава рэгулярна ўзнікаюць скандалы.

Напрыклад, нядаўна Кадыраў прылюдна назваў савецкага тырана Іосіфа Сталіна «здраднікам, які высяляў не толькі чачэнскі народ, але і іншыя розныя народы таксама». Гэтае выказванне напрамую пярэчыць цяперашняй палітыцы расійскіх уладаў, якія фактычна рэабілітуюць дзейнасць Сталіна.

Яшчэ была гісторыя са збіццём у чачэнскім СІЗА расіяніна Мікіты Жураўля 15-гадовым сынам кіраўніка Чачні Адамам Кадыравым. Тады Рамзан Кадыраў публічна пахваліў свайго сына і пачаў пагражаць тым людзям, каму гэтае збіццё не спадабалася і хто пачаў шукаць у ім парушэнне расійскага заканадаўства.

Тым часам Адам Кадыраў ужо атрымаў тры дзяржаўныя прэстыжныя ўзнагароды Чачні, Татарстана і Карачаева-Чаркесіі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • чел из дикой дивизии
    28.10.2023
    генерал ермолов лежит в гробу , "плачет" и "стонет" от обиды... За ЧТО сражались...
  • Ґ
    29.10.2023
    Ка выґлядае патріётом у адрозненні ад Лу
  • SILA
    29.10.2023
    AKHMAT SILA нешта не кірыліцай у яго на грудзях напісана

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?4

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія і расійскія актывы вытворцы Dove i Rexona перайшлі да вытворцы «Дыхлафоса»5

Абвінавачаныя ў нападзе на Леаніда Волкава могуць выйсці пад заклад6

Кот Лары збег з рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт, калі туды зайшоў Зяленскі ВІДЭА2

Абвешчаны нобелеўскі лаўрэат па літаратуры

Кадыраў заявіў пра спробу замовіць на яго замах і папярэдзіў аб помсце3

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля5

Тайваньскі напой, які спачатку не спадабаўся беларусам, стаў папулярным у нас праз 10 гадоў5

Зяленскі гатовы да спынення агню — СМІ34

Тэнісіст Рафаэль Надаль завяршае кар'еру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?4

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →