Грамадства77

Васілевіч, Давыдзька, Савіных — хто з дэпутатаў Палаты не ідзе на перавыбары

«Наша Ніва» склала спіс пазнавальных дэпутатаў, якія не прайшлі фільтрацыю, а значыцца, не трапяць у парламент наступнага склікання. Некаторыя ідуць на пенсію, а некаторым давядзецца шукаць занятак.

Марыя Васілевіч

26 гадоў. Сябра камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і сродках масавай інфармацыі. Наймалодшая сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

«Міс Беларусь-2018» і выпускніца Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Марыя часта была спадарожніцай Лукашэнкі на ўрачыстых імпрэзах.

Марыя Васілевіч. Фота: сацыяльныя сеткі

Як стала дэпутаткай, Васілевіч заяўляла, што плануе ўсур'ёз заняцца адпрацоўкай законапраекта «Аб абыходжанні з жывёламі».

У 2020 годзе Васілевіч наведала ў сталічнай бальніцы хуткай дапамогі людзей, якія пацярпелі падчас вулічных акцый пратэсту, і выбачылася.

Неўзабаве пасля гэтага яна трапіла ў няласку і фактычна знікла з публічнай палітыкі.

@nashaniva Марыя Васілевіч больш не будзе дэпутатам #мариявасилевич #миссбеларусь #беларусь #лукашенко #политика #беларусьновости #навіныбеларусі #пабеларуску #нашаніва #беларускітыкток ♬ Dreaming to Fly - Andrea Vanzo

Лілія Ананіч 

64 гады. Намесніца кіраўніка камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і сродках масавай інфармацыі.

Лілія Ананіч. Фота: belta.by

Сярод дэпутацкіх «дасягненняў» Ананіч — распрацоўка праекта абноўленага закону аб грамадзянстве.

Ён прадугледжвае норму аб пазбаўленні грамадзянства тых, хто знаходзіцца за межамі Беларусі і ў дачыненні да каго вынесены прысуд аб «учыненым злачынстве экстрэмісцкай накіраванасці». Такія выракі выносяцца палітычным апанентам Лукашэнкі.

Ананіч у 2014-2017 узначальвала Міністэрства інфармацыі.

Уладзімір Андрэйчанка

75 гадоў. Старшыня Палаты прадстаўнікоў і адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі. Старшыняваў у Палаце з 2008 года.

Уладзімір Андрэйчанка. Фота: belta.by 

Андрэйчанка знаходзіцца ў санкцыйным спісе Канады за размяшчэнне і транспарціроўку расійскіх войск, якія ўзялі ўдзел у поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны 24 лютага 2022 года.

Алег Белаконеў

58 гадоў. Старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы.

Генерал-маёр, былы начальнік Генеральнага штаба. У 2019-м пайшоў у адстаўку, бо стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Алег Белаконеў. Фота: belokonev.house.gov.by

У 2021 годзе прапанаваў канфіскоўваць маёмасць і пазбаўляць грамадзянства за заклікі да санкцый.

Валерый Варанецкі

60 гадоў. Сябра пастаяннай камісіі па міжнародных справах. 

У мінулым дыпламат. Быў паслом у Славакіі, Аўстрыі і Харватыі, пастаянным прадстаўніком Беларусі ў міжнародных арганізацыях у Вене і ў АБСЕ. У дэпутатах з 2016 года.

Валерый Варанецкі. Фота: belta.by

Варанецкі быў сярод паручыцеляў за вызваленне журналістак Tut.by з-пад варты. Не падтрымліваў зносу крыжоў у Курапатах, выступаў за стварэнне ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання.

У 2020-ым сустракаўся з людзьмі са сваёй акругі і казаў, што салідарны з пратэстоўцамі, якія абурыліся арганізацыяй сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Выказваўся супраць забароны бела-чырвона-белага сцяга.

Генадзь Давыдзька

68 гадоў. Старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і сродках масавай інфармацыі.

Экс-кіраўнік БТ і былы старшыня грамадскай арганізацыі «Белая Русь». Заяўляў, што «Белая Русь» будзе не змагацца за ўладу, а дапамагаць палітычным партыям і тым лідарам, меркаванне і пазіцыю якіх падзяляе.

Генадзь Давыдзька

Выношваў ідэю стварыць праўладную партыю «За Радзіму».

Заяўляў, што адурманеныя хлопцы бел-чырвона-белай брытвай пераразаюць горла сваёй радзіме. Не бачыў сэнсу ў правядзенні дыялогу між пратэстоўцамі і ўладаю.

А некалі заклікаў легалізаваць прастытуцыю ў Беларусі.

Тэнгіз Думбадзэ

59 гадоў. Намеснік старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах.

Былы тэлевядучы АНТ. Лічыць сябе беларускім грузінам.

Тэнгіз Думбадзэ

Казаў, што быў у 2014 годзе на Майдане, калі там стралялі ў людзей.

Падчас пандэміі адзіны з дэпутатаў, хто быў на пасяджэннях у масцы.

Святлана Любецкая

52 гады. Старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўстве. Мае ганаровае званне «заслужаны юрыст Беларусі».

Еўрасаюз наклаў на яе санкцыі ў сувязі з тым, што ўзначаленая ёю камісія распрацоўвала і прыняла рэпрэсіўнае заканадаўства ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў. Любецкая аспрэчвала санкцыі, але пазоў быў адхілены Еўрапейскім судом у Люксембургу.

Ігар Марзалюк

55-гадоў. Старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. 

Праўладны гісторык і адданы лукашэнкавец.

Ігар Марзалюк

Марзалюк выдумляе, што пад бел-чырвона-белым сцягам чыніліся ваенныя злачынствы супраць мірнага насельніцтва падчас нямецкай акупацыі. Намагаецца гістарычна абгрунтаваць панаванне рэжыму Лукашэнкі. Праціўнікаў вінаваціць у тым, што яны хочуць разбурыць беларускую дзяржаўнасць.

Марзалюк спрабуе пераабрацца, але не выглядае праўладным кандыдатам на прызначэнне.

Андрэй Савіных

61 год. Старшыня камісіі па міжнародных справах.

Былы дыпламат і прэс-сакратар міністэрства замежных спраў.

Андрэй Савіных

34-гадовая дачка Савіных Лізавета жыве і працуе ў Вялікабрытаніі, якую рэжым Лукашэнкі прызнае за «недружалюбную».

Сам Савіных заяўляў, што на Захадзе няма дэмакратыі, а ў Беларусі яна прысутнічае. Выступаў за прыняцце закона аб «замежных агентах» — як у Расіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Каго паставяць спікерам Палаты прадстаўнікоў замест спісанага Андрэйчанкі?

На дэпутацкія выбары пойдзе «Яська-гаспадар». Віртуальнага кандыдата паабяцаў Лябедзька

Колькі зарабляюць Васілевіч, Давыдзька, Ананіч, Марзалюк?

Каментары7

  • режимные тряпки
    10.01.2024
    Помотросили, ператрахнули и бросили
  • Ёсік
    10.01.2024
    Васілевіч маладая дзяўчына, глузды шчэ ў гаўно не ператварыліся, акрамя Джылі за міс няма чаго страчваць, разумее, што людзей зьбівалі за іхную праўду, што выбары абы што, падман. Спадар Варанецкі дыпламат з часоў станаўленьня вольная Беларусі. Астатніх на сьметнік, Ананіч у гомельскую калонію, агідная жанчына, вораг Беларусі.
  • Илья
    10.01.2024
    Часть из них на повышение пойдет

Лукашэнка стаў прадзедам20

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам20

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →