Здарэнні11

У Ісландыі адбылося вывяржэнне вулкана. Жыхароў найбліжэйшага горад эвакуіравалі

Раніцай 14 студзеня на паўвостраве Рэйкʼянэс на паўднёвым захадзе Ісландыі адбылося вывяржэнне вулкана.

Вывяржэнню папярэднічала больш за 200 падземных штуршкоў, зафіксаваных у ноч на 14 студзеня. З-за сейсмічнай актыўнасці ўлады загадзя эвакуіравалі жыхароў горада Грындавік, размешчанага побач з вулканам. У горадзе адключылі электрычнасць. 

Паводле апошніх звестак, цяпер лава знаходзіцца за 400-500 метраў ад дамоў на паўночнай ускраіне Грындавіка.

У горадзе, размешчаным у 70 кіламетрах ад сталіцы Ісландыі Рэйкʼявіка, жыве каля 3500 чалавек. 

У Ісландыі больш за 30 актыўных вулканаў. У 2010 годзе ў краіне адбылося вывяржэнне вулкана Эйяфьятлаёкудль. Праз попел у паветры ад яго па ўсёй Еўропе былі скасаваныя тысячы авіярэйсаў.

Каментары1

  • о
    14.01.2024
    Печально :(

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць