Культура

Навагодні рай

Інсталяцыі з старых цацак, малюнкаў, фатаграфіяў, віншавальных паштовак... Эксперыментальная выстава «Малабюджэтны рай» у галерэі «Ў»

У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адкрылася калектыўная выстава «Малабюджэтны рай».

Ёсць прадметы, якія амаль ва ўсіх, хто нарадзіўся ў краіне, якой ужо не існуе, выклікаюць адназначныя асацыяцыі з навагоднімі ўрачыстасцямі. Гэта не проста прадметы. Гэта знакі і сімвалы, азбука нашых успамінаў пра шчасце. Яны змяшчаюцца ў адну-дзве старыя скрынкі, у якіх захоўваюцца елачныя цацкі, лісты, фатаграфіі, віншавальныя паштоўкі. «Малабюджэтны рай» — гульня з прадметамі мінулага, эксперымент, спроба візуалізаваць памяць пра колішнія адчуванні са свята Новага года — таго самага, калі «неба было больш блакітнае».

«Рай ― гэта тое, што мы калісьці страцілі, але марым знайсці зноў. Мы вылічваем формулу свайго шчасця, падстаўляючы розныя элементы, — кажа пра выставу адзін з аўтараў выставы мастак Даніла Парнюк. — Навагодняя ноч ― магчымасць стварыць хоць ненадоўга свой маленькі рай, з любасцю падзяліўшы ўсё найлепшае, што ў нас ёсць, з самымі дарагімі людзьмі».

На выставе аўтары запрашаюць папрактыкавацца ў віншавальна-пажадальным літаранапісанні, усталяваўшы ля ўваходу ў выстаўную прастору тры стэнды «для творчага запаўнення». Выстава «Малабюджэтны рай» будзе працаваць з 23 снежня 2009 года да 13 студзеня 2010 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі16

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

Макс Корж анансаваў новы канцэрт у Германіі3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі16

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць