Свет

Расійскі блогер паўдзельнічаў у таргах за ўчастак ва ўрадавым пасёлку на Рублёўцы. Аказалася, прадавалі куратнік

«Калі па тэлеку гавораць пра павышэнне кошту яек, яны нават уявіць не могуць, у колькі грошай некаторым абыходзяцца хатнія яйкі».

Фота куратніка на зямельным участку ў закрытым элітным пасёлку Пятрова-Дальняе на Рублёўцы. Крыніца: фэйсбук-старонка блогера Міхаіла Жухавіцкага

Расійскі фінансавы блогер Міхаіл Жухавіцкі распавёў у фэйсбуку пра ўдзел у нядаўніх таргах за невялікі ўчастак зямлі (15 сотак), размешчаны ў адным з самых закрытых і элітных пасёлкаў Расіі.

«Ёсць месца, дзе жывуць першыя асобы краіны — пасёлак Пятрова-Дальняе (тэрытарыяльна ў межах Рублёўцы. — «НН»). Там каля 30 дамоў, 10 з якіх знаходзяцца ва ўласнасці адміністрацыі прэзідэнта, а астатнія належаць топ-чыноўнікам.

Нечакана на дзяржаўных таргах па прыватызацыі выйшаў маленькі ўчастак у 15 сотак, але пры гэтым выцягнуты і крывы, бо мае толькі 10 метраў шырыні. Пры гэтым на папярэдні агляд участка нікога не пускалі, бо пасёлак закрыты і ачэплены двума кардонамі аховы, у тым ліку ФСА», — падзяліўся Жухавіцкі.

Па яго словах, кошт участка пачынаўся з 15 мільёнаў расійскіх рублёў (каля $170 тысяч), і на ім забаранялася будаваць дом. Старонку з лотам да таргоў бачыла толькі 200 чалавек, што, на думку Жухавіцкага, з'яўляецца смешнай і мізэрнай колькасцю.

Непакоіла блогера і яшчэ адна дэталь.

«Адзінае, што мяне турбавала — гэта наяўнасць на ўчастку куратніка адной з першых асоб краіны. Па суседстве з ім жыве яшчэ адзін вельмі ўплывовы чалавек, які прымае стратэгічныя рашэнні. А другі сусед — сціплы пенсіянер, у мінулым уладальнік залатога батона ў катэджы пад Кіевам», — напісаў Жухавіцкі.

Далей, як апісаў блогер, ён унёс заклад і пачаліся таргі.

Жухавіцкі хутка вылецеў, бо яго максімальная стаўка за ўвесь перыяд таргоў складала 19,5 мільёна расійскіх рублёў. А вось яго канкурэнты давялі кошт да 240 мільёнаў — $2,67 мільёна!

«Эпілог: 240 мільёнаў з капейкамі за пусты і крывы ўчастак з куратнікам, на якім немагчыма пабудаваць дом, бо забарона. Ці захаваецца там куратнік, альбо цяпер там будуць паўліны — я не ведаю.

Калі па тэлеку гавораць пра павышэнне кошту яек, яны нават уявіць не могуць, у колькі грошай некаторым абыходзяцца хатнія яйкі. А яшчэ гэтыя таргі паказваюць, дзе тваё месца ў іерархіі», — падагульніў блогер.

Міхаіл Жухавіцкі. Фота: фэйсбук-старонка блогера

Каментары

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць