На 6 лютага ў Гомельскім абласным судзе прызначаны пачатак суд над трыма затрыманымі, якіх праўладны гомельскі канал раней называў «спячай ячэйкай экстрэмістаў у гаражным кааператыве». Гэта Уладзімір Каменнаў, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў. Чацвёрты затрыманы, Канстанцін Гвоздзеў, у спісе абвінавачаных не пазначаны, піша «Штодзень».

Дзмітрый Папкоў
Жыхароў Гомеля затрымалі ў сакавіку 2023 года. Як паведамлялі праваабаронцы, у запісаным сілавікамі відэа сябры заявілі, што «мелі замежныя сувязі» з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну.

Ігар Чарнавусаў
Затрыманых гомельцаў будуць судзіць паводле некалькіх артыкулаў: за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», абразу Лукашэнкі, стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» альбо ўдзел у ім.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары