Грамадства22

Выкладчыку ваеннага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прысудзілі вялікі тэрмін за «здраду дзяржаве»

Суд над ім прайшоў яшчэ ў лістападзе мінулага года. Але пацвердзіць ягоную асобу атрымалася толькі цяпер.

Дзмітрый Пазнякоў. Калаж «Нашай Нівы»

Дзмітрыю Пазнякову 42 гады. Ён, імаверна, родам з Берасцейшчыны, бо большую частку жыцця прапрацаваў там.

Наколькі вядома, мужчына некалі быў вайскоўцам у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе. Прынамсі, такія звесткі ёсць у базе «Кіберпартызанаў» за 2008 год.

Пасля Дзмітрый працаваў ваенкамам у Брэсцкай вайсковай камендатуры, а таксама год выкладаў на ваенным факультэце Белдзяржуніверсітэта. Ёсць нават падручнік, які ён напісаў для БДУ у суаўтарстве ў 2020-м.

Імаверна, што ў апошнія гады ён выкладаў на ваенным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Там ён у 2022 годзе ў суаўтарстве напісаў падручнік ды навуковы артыкул.

Па звестках з электронных бібліятэчных каталогаў, Дзмітрый — суаўтар двух дапаможнікаў: па зенітных комплексах блізкага дзеяння, а таксама па ўстройстве БМП-2, прызначаных для студэнтаў ваенных спецыяльнасцяў.

Па звестках з кантактных кніг, Дзмітрый мае званне падпалкоўніка.

Калі пачалася вайна з Украінай, то прозвішча мужчыны ўсплыло на ўкраінскіх рэсурсах у спісах брэсцкіх дэсантнікаў. Прапанавалася пераконваць яго не атакаваць Украіну, выкладаліся нават тэлефоны ды іншыя кантактныя звесткі меркаваных дэсантнікаў (частка з іх даўно не служыла ў частцы).

Дата затрымання Пазнякова невядомая. Дзмітрыя асудзілі 20 лістапада 2023 ў Брэсцкім абласным судзе. Яму інкрымінавалі ч. 2 артыкула 356 Крымінальнага кодэкса — «Здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай». Па ім прадугледжанае пакаранне ад 10 да 20 гадоў турмы. Якое пакаранне атрымаў дэсантнік, невядома.

16 студзеня 2024 года прайшла апеляцыя па справе Пазнякова. Прысуд уступіў у сілу.

@nashaniva Здрада дзяржаве ад былога элітнага вайскоўца альбо загадкавая справа падпалкоўніка #кгб #кгббеларусь #армиябеларуси #беларусь #новостибеларуси #пабеларуску #беларускітыкток #нашаніва #брест #бгу ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Язэп
    30.01.2024
    Гэта герой. Няхай сціплы і непрыкметны.
    А сапраўдныя здраднікі - гэта памагатыя калабарацыянісцкага рэжама на чале з уласна ўзурпатарам з рукамі па локаць у крыві беларусаў і украінцаў. Яны абавязкова адкажуць за ўсё, што яны зрбілі супраць Беларусі, і яны гэта адчуваюць. Час набліжаецца.
  • Дамо рады!
    30.01.2024
    Язэп, вашыя словы ды Богу ў вушы.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент4

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту20

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць