Культура

Роспісы беларускай мастачкі ўпрыгожылі сцены капліцы ў Аўстрыі

Беларуская мастачка Зоя Літвінава зрабіла роспіс капліцы Божай Маці ў камуне Хопфгартэн у Аўстрыі. У жывапіснай тэхніцы энкаустыка, дзе галоўным рэчывам з’яўляецца воск, аўтарка стварыла яскравыя выявы Божай Маці, анёлаў і трох каралёў на сценах каменнай капліцы, піша reform.by.

Роспіс аўтарства Зоі Літвінавай у капліцы ў Аўстрыі. Фота: фэйсбук-старонка Зоі Луцэвіч

Мастачку звязваюць з камунай Хопфгартэн (федэральная зямля Ціль) даўнія культурніцкія сувязі. Ужо больш за дзесяць гадоў яна сябруе з мясцовым галерыстам Петэрам Айнбергам і пастарам Нікаласам Эрберам. Разам са скульптаркай Галінай Гаравой яны працавалі над аздабленнем капліцы Божай Маці ў мястэчку і над праектам скульптурнай кампазіцыі на могілках парафіі.

У 2008 годзе з вялікім поспехам прайшла выстава мастачак у тутэйшай галерэі Kunstraum. Роспіс капліцы — працяг творчага супрацоўніцтва беларускай мастачкі і камуны.

Фрагмент роспісу Зоі Літвінавай у капліцы ў Хопфгартэне. Фота: фэйсбук-старонка Зоі Луцэвіч.
Фрагмент роспісу Зоі Літвінавай у капліцы ў Хопфгартэне. Фота: фэйсбук-старонка Зоі Луцэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак3

Толькі мова нас звязвае29

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень4

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць