Меркаванні3939

Алексіевіч: Новы Гітлер з новымі тэхналогіямі страшнейшы за тое, што мы ведаем з гісторыі

«Ёсць надзея, што пасля забойства Навальнага свет зразумее, што Пуцін, як і Гітлер, здольны ўцягнуць свет у сусветную вайну», — мяркуе пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка ў літаратуры Святлана Алексіевіч — гутарка з «Нашай Нівай».

Святлана Алексіевіч

«Смерць Навальнага адкрыла бездань усёдазволенасці дыктатарам ва ўсім свеце»

«НН»: Святлана Аляксандраўна, што азначае смерць Аляксея Навальнага для Беларусі?

СА: Увесь свет сёння ў жалобе. Я паглядзела стужку навін у [расійскім медыя] «Медузе», і там водгукі з усяго свету: палітыкаў, пісьменнікаў, музыкантаў. Усе ашаломленыя.

Вядома ж, гэта ўзрушэнне ад той жорсткасці, якую мы дазволілі злу. Яно распаўзлося да той ступені, што чыніць тое, чаго мы нават не маглі сабе ўявіць. Хаця ведалі прыроду такой улады.

Аляксей Навальны. Фота: Markus Schreiber / AP

Самае страшнае для Беларусі — гэта тое, што ў нас амаль дзве тысячы палітвязняў і нашы лідары таксама там. Магчыма цяпер хтосьці сядзіць у ШІЗА.

Няма звестак ад Машы Калеснікавай, Віктара Бабарыкі. Мы нічога не ведаем пра Мікалая Статкевіча. І такое адчуванне, што ў любы момант можам даведацца самае страшнае пра іх.

Дыктатары вучацца адзін у аднаго. Смерць Навальнага адкрыла бездань усёдазволенасці дыктатарам ва ўсім свеце (яны ўсе ў спайцы ідуць), а пагатоў у нас, у Беларусі. Цяпер мы можам усяго чакаць.

Улада атрымала такую індульгенцыю. Аказваецца, усё ёй можна і свет будзе бездапаможны. Краіна будзе бездапаможная. Улада застанецца беспакаранай.

Вось гэта самае страшнае.

Ёсць надзея, што пасля забойства Навальнага свет зразумее, што Пуцін, як і Гітлер, здольны ўцягнуць свет у сусветную вайну, ён не спыніцца.

Трэба дапамагаць Украіне як мага больш ці давядзецца плаціць больш высокую цану. Новы Гітлер з новымі тэхналогіі будзе страшнейшы за таго, што мы ведаем з гісторыі.

«НН»: Карані людажэрства, нялюдскасці — яны ў чым?

СА: Калі браць Расію і Навальнага, то гэта з гісторыі ГУЛАГу, несупыннага супрацьстаяння народу і ўлады ды вялікай колькасці забітых. Таму існуе памяць, што гэта магчыма.

Бывае, надыходзіць непрацяглае зацішша. У нас яно было, і мы называлі яго дэмакратыяй, але насамрэч дэмакратыі не было. Гэта была спроба запоўніць пустэчу нечым новым замест перажытага страшнага, якое, здалася б, адышло. Але яно не адышло. 

Яно вярнулася, а нам здавалася, што камунізм мёртвы, але не. Думалі, што фашызм, дыктатура не магчымыя, але не. Яны магчымыя.

Страшнае таксама чапляецца за генетычную памяць, гісторыю. І вядома ж, за асабістыя якасці таго ж Пуціна.

Юлія і Аляксей Навальныя ў самалёце Берлін — Масква 17 студзеня 2021 года. Скрыншот відэа

Гэты чалавек жорсткі. Ён кадэбіст, а не палітык. Таму ад яго можна ўсяго чакаць.

Здавалася б, немагчыма забіць галоўнага апанента, апазіцыянера, палітыка. Такое не дапускае сабе моцная асоба. Яна шануе моцнага суперніка. А слабая — робіць тое, што мы бачым.

«Прыроду чалавека нельга ідэалізаваць»

«НН»: З Расіяй ясна. На працягу стагоддзяў расіянам прышчаплялі ген імперскасці, але беларусы іншыя. Па-сутнасці — гэта міралюбны народ. Адкуль мог зʼявіцца чалавек, які паводзіць сябе па-варварску са сваімі суайчыннікамі? Ён жа перакадоўвае характар беларусаў.

СА: Калісьці, шмат год таму, калі скончылася савецкая ўлада, я прыехала ў Таджыкістан і там сустрэлася з паэтэсай Гулрухсор Сафіевай. У Таджыкістане паэт — гэта амаль святы.

Тады там інтэлігенцыя была настроена антыкамуністычна і Гулрухсор мне казала, што таджык як птушка, як дзіця і ніколі не пакрыўдзіць іншага чалавека. А пагатоў, таджык не можа пакрыўдзіць таджыка. Гэта немагчыма.

Я не ведала гісторыі Таджыкістана, але ўсё роўна адказала, што ў гісторыі любога народу шмат крыві. Гулрухсор са мною не пагадзілася і сказала, што верыць у свой народ. Даводзіла, калі ён вызваліцца ад камунізму, то будзе свабодны.

Мінула не шмат часу, камунізм, які нам здавалася, абяссіліў, нават быў мёртвым і пачаўся тады новы рух ва ўсіх краінах, і што тады рабілі таджыкі — яны забіваюць адно аднаго.

А сама Гулрухсор вымушаная была ўцякаць са сваёй краіны.

Таму міфалогію, што нейкі народ не здольны на страшнае, я не прымаю. У любым народзе можна развязаць грамадзянскую вайну.

І мы цяпер на парозе грамадзянскай вайны. Улада шмат зрабіла, каб падзяліць народ. Мы балансуем на невялікім адрэзку, каб гэтага не адбылося.

Тое, што адбываецца з чалавекам падчас такіх падзей, нельга абараніць ні культураю, ні палітычнымі перакананнямі. Прыроду чалавека нельга ідэалізаваць. Яна дужа глыбокая і страшная.

Гэта я вам кажу, бо праслухала тысячы аповедаў пра Другую сусветную вайну, вайну ў Афганістане, пра маленькія войны, якія былі на ўскрайках імперыі, калі яна распалася.

Таму не варта ідэалізаваць чалавека.

«НН»: У Беларусі цяпер, відаць, ідзе «вайна пад стрэхамі», як назваў яе пісьменнік Алесь Адамовіч. Ці так гэта?

СА: Так. Сапраўды Беларусь усё больш раздзяляецца і ўлада стараецца гэта рабіць. Я ўжо казала, што заўжды ёсць пагроза і страх грамадзянскай вайны. Што яна з-пад стрэх выйдзе, разальецца па вуліцы. І гэта будзе дужа страшнае відовішча.

Не дай бог убачыць гэта.

«Мужчыны ваююць, але больш за ўсё вайна забівае жанчын»

«НН»: Святлана Аляксандраўна, вы бачылі здымкі сустрэчы Юліі Навальнай са Святланай Ціханоўскай. Лёс гэтых жанчын падобны. Калі яны сустрэліся, Юлія ўжо ведала пра смерць мужа, а з Сяргеем Ціханоўскім тое ж можа здарыцца ў любы момант…

СА: Гэта кранальныя для душы здымкі. Я падумала, што мужчыны ваююць, але больш за ўсё вайна забівае жанчын.

Сустрэча Навальнай і Ціханоўскай. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Уявіце сабе душу Юліі — прыгожай жанчыны, вернага сябра Навальнага. Альбо душу Святланы Ціханоўскай, якая столькі часу не ведае, што з яе мужам.

Таму ў жанчын больш страшная вайна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Святлана Алексіевіч: Зянон меў рацыю. А мы верылі ў Расію, чакалі дапамогі ад Расіі і расійскай інтэлігенцыі

«Надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы». Святлана Ціханоўская выступіла ў Мюнхене на Круглым стале па Беларусі

Лукашэнка дазволіў вайскоўцам страляць у грамадзян без папераджальнага стрэлу

Навальны ідэнтыфікаваў групу работнікаў ФСБ, якія атруцілі яго «Навічком» — расследаванне

Каментары39

  • Так
    18.02.2024
    Забойцамi развязана жудасная вайна i ўсе хто выступае супраць гэтай вайны таго забiваюць. у Расее гэта i Навальны, i многiя забiтыя топ-менеджэры Газпрома, Лукойла, некалькi Газпромбанка, некаторыя ўсiмi сем'ямi i нават дзецьмi. У небяспецы знаходзiцца i наш беларус Вiктар Бабарыка.
  • Алексіевіч задолбала
    18.02.2024
    І воссталі машіны із пепла ядерной вайны… 
  • Мора
    18.02.2024
    «З Расіяй ясна. На працягу стагоддзяў расіянам прышчаплялі ген імперскасці, але беларусы іншыя. Па-сутнасці — гэта міралюбны народ. Адкуль мог зʼявіцца чалавек, які паводзіць сябе па-варварску са сваімі суайчыннікамі? Ён жа перакадоўвае характар беларусаў.»

    Па-першае, вельмі доьра канешне верыць, што беларусы другія, але ўсе тыя каты, якія выконваюць загады ў беларускіх турмах, кгб, настаўнікі якія здзекваюцца з дзяцей і прымушаюць думаць як патрэбна дзяржаве і так далей - гэта ўсё ж такі беларусы, не адзін нейкі беларус, а тысячы беларусаў.

    А па-другае, “гена імперскасці” не існуе. Вы ня маеце права выкарстоўваць біялогію каб апраўдаць сацыяльнае. І як чытачка і данацерка я разумею, што на гэтым мая падтрымка НН прыпыняецца, бо я не збіраюсь падтрымліваць антынавучную ахінею

«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»2

«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

Зяленскі выключыў замарозку вайны для перамоваў з Расіяй пасля прыходу Трампа да ўлады

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?4

Ідэолаг Мінабароны Беларусі распаўсюджвае старыя фэйкі пра паходжанне еўрапейскіх чыноўнікаў ад гітлераўцаў6

Еўракамісія пачала разгляд у дачыненні да сэрвісу ТікТок1

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе2

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»2

«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»

Галоўнае
Усе навіны →