У Віцебску днём 18 снежня адбыўся пажар у будынку стараверскай царквы Успення Прасвятой Багародзіцы, паведамілі ў МНС.
![](http://nashaniva.com/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/carkwa241218-i4h8d.jpg.webp)
Скрыншот з відэа
Прыбыўшы на выклік, падраздзяленні МНС выявілі моцнае задымленне ўнутры царквы.
Неўзабаве МНС удакладніла, што пажар лакалізаваны. Паводле аператыўных звестак, пацярпелых няма.
Каментары