У дэпрэсіўным райцэнтры Хоцімску па палітычных артыкулах судзілі 26 чалавек
У шасцітысячным райцэнтры Хоцімску на самай усходняй ускраіне Магілёўскай вобласці па стане на 27 лістапада да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных артыкулах прыцягнута 24 чалавекі, а пратаколы яшчэ па двух мясцовых жыхарах былі накіраваны ў суд. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку Хоцімскага РАУС Яўген Хучаў, піша Mayday.team.
Міліцэйскі начальнік сцвярджае, што на тэрыторыі Хоцімскага раёна працягваюць фіксавацца факты прагляду грамадзянамі інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі».
Ён удакладніў, што пратаколы складзеныя як на асоб працаздольнага ўзросту, так і на пажылых грамадзян.
Яўген Хучаў адзначыў, што самымі распаўсюджанымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» на Хоцімшчыне сталі відэафайлы з лагатыпамі Tut.by», «Белсат», відэа на старонках забароненых суполак «Радыё Свабода», Stop Luka, Nexta.
Таксама работнікі мясцовай міліцыі маніторылі старонкі мясцовых жыхароў у сацсетках «Аднакласнікі» і «Укантакце».
Каментары