Свет11

Рускі добраахвотніцкі корпус планаваў вызваліць Навальнага сілавым шляхам — вось як

Афіцыйны тэлеграм-канал Рускага добраахвотніцкага корпуса (РДК) раскрыў падрабязнасці, як планаваў вызваліць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, калі той быў яшчэ ў папраўчай установе №6 ва Уладзімірскай вобласці Расіі. Распрацоўцы плана, як сцвярджаюць, дапамагалі некаторыя сілавікі і асуджаныя з самой калоніі.

Аляксей Навальны ў кабінеце начальніка калоніі №6, дзе таксама прысутнічаюць іншыя супрацоўнікі адміністрацыі ўстановы. Фота: кадр з камеры відэаназірання, які быў атрыманы РДК з боку крыніц у Федэральнай службе выканання пакарання (ФСВП)

РДК змог атрымаць доступ да камер відэаназірання, унутранай дакументацыі і схемы калоніі №6 ва Уладзімірскай вобласці Расіі, дзе пэўны час адбываў пакаранне расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны.

Распрацоўцы аперацыі па вызваленні палітыка, па сцвярджэннях РДК, садзейнічалі некаторыя супрацоўнікі Федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП) і некаторыя асуджаныя з самой калоніі, з якімі РДК удалося звязацца, дзякуючы злівам з ФСВП.

Канчатковым пунктам плана была адпраўка Навальнага ва Украіну для атрымання ім прытулку.

«Паводле плану, наша група павінна была адбіць Аляксея Навальнага ў канвоя падчас яго этапавання з ПК-6 да ПК-3 (Ямала-Ненецкая акруга), а далей разам з ім неадкладна адправіцца на мяжу з Украінай і сустрэцца там з другой разведгрупай РДК. Навальны павінен быў атрымаць прытулак ва Украіне.

На жаль, меры бяспекі, прынятыя ФСВП і ФСБ для прадухілення падобных сцэнарыяў, спрацавалі. Дата і час этапавання Навальнага некалькі разоў пераносіліся, а ў выніку этап пачаўся раптоўна па прамым вусным загадзе кіраўніцтва ФСВП. Наша група не паспела апынуцца ў раёне планаванага пачатку аперацыі», — заявілі ў афіцыйным тэлеграм-канале РДК.

Там дадалі, што пасля гэтага план перапрацоўваўся пад умовы ПК-3, куды адправілі Навальнага, але палітык раптоўна памёр.

«На жаль, мы не паспелі выратаваць Аляксея, але сотні палітвязняў яшчэ застаюцца ў няволі. Мы верым і працуем над тым, каб вырваць іх з лап рэжыму так ці інакш», — запэўнілі прадстаўнікі РДК.

Аляксей Навальны на швейным участку прамзоны калоніі №6. Фота: РДК
Схема калоніі №6, дзе пэўны час знаходзіўся Навальны. Фота: РДК
Колькасць асабовага складу сілавікоў і грамадзянскага персанала ў калоніі №6 ва Уладзімірскай вобласці Расіі. Фота: РДК
Уваходныя лісты і запыты з боку адвакатаў Навальнага на імя адміністрацыі калоніі №6. Фота: РДК

Каментары1

  • во
    20.02.2024
    А ён пайшоў бы? Які сэнс тады быў вяртацца з Нямеччыны?

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць