Усяго патроху88

Першы міністр Паўночнай Ірландыі пакінуў пасаду пасля сэкс‑скандалу жонкі + фота

Ягоная 59-гадовая жонка-дэпутатка мела раман з 19-гадовым хлопцам. Пры гэтым яна забяспечвала яму датацыі на развіццё бізнэсу.

Ягоная 59-гадовая жонка-дэпутатка мела раман з 19-гадовым хлопцам. Пры гэтым яна забяспечвала яму датацыі на развіццё бізнэсу.

Брытанская прэса актыўна абмяркоўвае сэксуальны скандал звязаны з жонкай першага міністра Паўночнай Ірландыі Пітэра Робінсана. Лідэр партыі дэмакратаў‑юніяністаў заявіў, што пакідае пасаду першага міністра Паўночнай Ірландыі на паўтара месяца.

У прэсу пратачыліся звесткі пра тое, што год таму 60‑гадовая місіс Робінсан мела раман з 19‑гадовым Керкам Маккэмблі. Па сваіх каналах яна атрымала для яго беспрацэнтавы крэдыт у памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў на адкрыццё кавярні. Больш за тое, 5 тысяч з гэтай сумы яна забрала сабе ў якасці прэміі. Калі Робінсан даведаўся пра здраду сваёй жонкі, яна паспрабавала скончыць жыццё самагубствам.

Айрыс была дэпутатам Палаты грамад Паўночнай Ірландыі. Цяпер яна заявіла пра сканчэнне палітычнай кар’еры праз стан здароўя. Яна наракае на дэпрэсію.

Сам Пітэр Робінсан ад пачатку меў падтрымку калегаў і грамадства, але цяпер папаў пад жорсткую крытыку ад таго, што не мог не ведаць пра факт здабытай для маладзёна пазыкі, але нічога пра тое не паведаміў, хоць кодэкс этыкі чыноўніка адназначна патрабуе на такія факты рэагаваць. Робінсан у сваю чаргу заявіў, што нічога пра гэта не ведаў. Некаторыя вядомыя паўночнаірландскія палітыкі заклікалі да тэрміновай адстаўкі Робінсана. У аўторак адбудзецца адмысловае паседжанне асамблеі, на якім

Робінсану трэба будзе адказаць на пытанні пра яго датычнасць да фінансавых махінацый жонкі. Вынікі паседжання вырашаць далейшы лёс ягонай палітычнай кар’ёры.

Былы палюбоўнік місіс Робінсан Керк Маккэмблі пацвердзіў факт рамана з жонкай міністра.

Гэта не першы скандал сэксуальнага характару за апошні час у Паўночнай Ірландыі. У снежні 2009 у вышук быў аб’яўлены і пасля з’явіўся з павіннай брат лідэра паўночнаірландскай рэспубліканскай партыі Джэры Адамса. Ён знаходзіўся ў вышуку ў сувязі з падазрэннем у гвалце ў дачыненні ўласнай дачкі. Джэры Адамс прызнаўся, што іх памерлы бацька шмат гадоў таму сам практыкаваў гвалт над сваімі дзецьмі, што, магчыма, і паўплывала на паводзіны Ліама Адамса.

У выпадку з Айрыс Робінсан пікантна яшчэ і тое, што яна стаяла на ультракансерватыўных пазіцыях.
Вялікі шум у мінулым зрабілі яе гамафобскія заявы. Цяпер гей-актывісты ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук зладзілі жартаўлівую акцыю ўшанавання Керка Маккэмблі: Kirk McKambley Appreciation Society.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда29

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША не сталі падаўжаць паслабленні нафтавых санкцый супраць Расіі3

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?13

У ЗША на ўзбраенні ёсць больш вайсковых самалётаў, чым у Расіі, Кітая і Індыі разам узятых5

Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку Лукашэнкі

Зяленскі паабяцаў да канца месяца адрамантаваць нафтаправод «Дружба»8

Сацсеткі абмяркоўваюць выступ Джасціна Бібера на фестывалі, за які яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў. Што там такога?1

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ5

«Гары ў пекле, гніда!» Як Саладуха хадзіў скардзіцца ў КДБ на народную любоў7

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда29

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць