Грамадства44

Кіраўнік «Белай Русі» пахваліўся ўдзелам у Антыкаланіяльным форуме ў Маскве: Мы не дазволім Захаду сябе рабаваць

Алег Раманаў кажа, што Захаду трэба ці адмаўляцца ад мадэлі капіталізму і добрага жыцця, ці знішчаць Расію і браць яе рэсурсы ў свае рукі.

«Тая мадэль грамадскага жыцця, якая склалася на Захадзе, не можа працягвацца без расійскіх рэсурсаў. А паколькі Расія разам з Беларуссю ўзялі курс на суверэнізацыю, то, адпаведна, няма вялізнага аб'ёму рэсурсаў, які патрэбны для танных тавараў, спажывецкага ладу жыцця.

Таму пытанне гамлетаўскае: быць ці не быць. Альбо яны адмаўляюцца ад гэтай мадэлі капіталізму, спажывецтва, ад добрага жыцця, альбо знішчаюць Расію, бяруць яе рэсурсы ў свае рукі. Гэта ніякая не канспіралогія, а суровая проза жыцця.

Прыгожае жыццё, да якога яны прывыклі, забяспечвалася рабаваннем свету», — заявіў у «Клубе рэдактараў» на «Беларусь 1» старшыня партыі «Белая Русь» і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Раманаў.

Алег Раманаў, фота Sb.by

Раманаў нядаўна браў удзел у Антыкаланіяльным форуме ў Маскве і падзяліўся сваімі ўражаннямі.

«Агульны пафас, агульная думка форуму — мы не дазволім сябе рабаваць. А Захад усімі сіламі накіраваны на тое, каб працягваць рабіць гэта».

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі цяпер членаў у «Белай Русі»

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

«Павінны стаяць побач з Лукашэнкам». Гайдукевіч выказаўся пра ролю кішэнных партый

Каментары4

  • Дрот
    09.03.2024
    Форум сепарацістаў з усяго свету. НН чаму вы не прывялі склад удзельнікаў гэтага мерапрыемства?
  • М
    09.03.2024
    Расія каляніяльная імпэрыя, дзе інтарэсы дзяржавы вызначае, апроч гэбісцкіх інстытуцый, буйны алігархічны капітал. Расея змагаецца з францускімі ўплывамі ў Афрыцы, улезла ў каляніяльную вайну ў Сырыі. Ці гэты хлопча займеў маразму і думае, што жыве ў эпоху СССР? Калі так, то дзе мяжа УССР і РСФСР?
  • Лізун-смактун
    09.03.2024
    "Расія разам з Беларуссю ўзялі курс на суверэнізацыю". Я б сказаў, што на чучхеізацыю...

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца7

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць