Грамадства22

Чаму мінская Няміга перастала трапляць у зводкі патопаў пасля залеў?

У Мінску актыўна мадэрнізуюць і развіваюць сістэму ліўневай каналізацыі, бо летнія залевы часта прыводзяць да надзвычайных сітуацый, асабліва ў транспартнай сферы. Пра тое, што робіцца для барацьбы з падтапленнямі, расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» галоўны інжынер прадпрыемства «Гаррамліўнесток» Аляксей Фільчанкоў.

Залева ў Мінску. Фота ілюстрацыйнае

Яшчэ нядаўна вуліца Няміга рэгулярна цярпела ад залеваў, але пасля будаўніцтва новага калектара вялікага дыяметру праблема знікла. Цяпер вада не падымаецца вышэй за бардзюры і не перашкаджае руху, таму крамы не нясуць стратаў. Гэты калектар перахоплівае патокі вады і накіроўвае іх у іншы раён, дзе ёсць больш ёмістая сістэма.

Увогуле ж у Мінску амаль 2 126 кіламетраў ліўневых сетак, з якіх 352 кіламетры — найбольш складаная частка, якую абслугоўвае «Гаррамліўнесток». У структуру ўваходзяць 19 ачышчальных збудаванняў, 29 выпускаў на магістральных калектарах, больш за 5 300 калодзежаў і спецыяльныя фільтры, якія чысцяць ваду перад яе скідам у вадаёмы.

Пасля кожнай залевы праводзіцца агляд стану сістэмы: правяраюць цэласнасць калодзежаў, наяўнасць засмечванняў і правалаў.

Мінск знаходзіцца на сямі пагорках, і гэта робіць яго вышэйшым за суседнія сталіцы. Але такі рэльеф прыводзіць да таго, што вада сцякае ў нізіны і затрымліваецца там. Калодзежы не заўсёды паспяваюць прапусціць вялікую колькасць вады, а краты часта забіваюцца смеццем і пяском.

Аляксей Фільчанкоў падкрэслівае: каб цалкам забяспечыць горад ад патопаў, трэба было б пабудаваць калектары даўжынёй 20 кіламетраў і дыяметрам 6 метраў — амаль як метро. Але гэта эканамічна неапраўдана, бо такія залевы рэдкія і непрадказальныя. У сёлетнім чэрвені, напрыклад, выпала больш за 200% месячнай нормы ападкаў.

У 2024 годзе ў Лошыцы пабудавалі калектар даўжынёй 3 кіламетры, які збірае і чысціць ваду з раёна «Мінск Свет». У горадзе таксама ідуць работы ў трох кірунках:

  • Калектар для прамысловага вузла «Захад» (дыяметрам 2 м).
  • Тры аварыйныя выпускі для разгрузкі калектара «Сляпянка».
  • Падрыхтоўка да маштабнага будаўніцтва ЖК «Паўночны Бераг» з улікам стварэння поўнай інжынернай інфраструктуры, у тым ліку ліўневай каналізацыі.

На гэтай тэрыторыі, дзе раней былі сельскагаспадарчыя палі, трэба будзе пракласці каля 15 кіламетраў магістральных калектараў.

Каментары2

  • Залевы дакладна рэдкія?
    04.08.2025
    Горад плавае стабільна пару-тройку разоў за лета з году ў год, і штораз гэта нечаканасць
  • Пытанне
    05.08.2025
    Чаму вада з Нямігі не зліваецца проста ў Свіслач там жа ля моста?

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць