Грамадства55

Замест стаянак будуць шматпавярховыя гаражы, СТА і запраўка. Якія змены чакаюць Малінаўку

Маскоўскі раён рыхтуецца да перамен. Змяніць плануюць цэлых 105 га зямлі, размешчаных на самым краі Мінска, у межах вуліцы Слабадской — вуліцы Альшанскай — МКАД — праспекта Дзяржынскага. Участак свабодны ад сядзіб і шматпавярховых дамоў.

Замест жылля там суцэльныя гаражы, стаянкі, СТА і ўсё ў такім духу. Падобнае выкарыстанне тэрыторыі лічыцца неэфектыўным. План па абнаўленні сталічных гектараў вынеслі на грамадскае абмеркаванне, піша Onliner.by.

Участак павінен стаць месцам, забудаваным сучаснымі (з архітэктурнага боку) шматфункцыянальнымі аб’ектамі, якія стануць абслугоўваць транзітных пасажыраў. Малы бізнэс, модныя гандлёвыя пункты — усё гэта павінна з’явіцца яшчэ на ўездзе ў Мінск. І павысіць у тым ліку інвестыцыйную прывабнасць лакацыі.

Што менавіта збіраюцца рабіць? Тэрыторыю разбілі на некалькі ключавых вузлоў. На скрыжаванні вуліц Ясеніна і Слабадской, дзе ўжо доўгія гады існуюць плоскія стаянкі, якімі актыўна карыстаюцца мясцовыя жыхары, прапануюць узвесці шматпавярховыя гаражы, а таксама стаянкі з убудаванымі грамадскімі аб’ектамі.

Маўляў, так будзе эстэтычней, і з’явяцца новыя працоўныя месцы. На скрыжаванні Слабадской і Рафіева запланаваныя яшчэ большыя змены. Стаянку хочуць замяніць «аб’ектам адміністрацыйна-дзелавога і гандлёва-абслугоўваючага прызначэння». А насупраць новага будынка пабудуюць запраўку. Нават аператар ужо вядомы — «Беларуснафта‑Мінскаўтазапраўка».

Прыкметна, што ўпісаць запраўку ў гэтую лакацыю адміністрацыя раёна спрабуе ўжо чацвёрты раз.

У 2003, 2008 і 2021 гадах мясцовым жыхарам ужо прэзентавалі праект, і кожны раз мінчанам удавалася адхіліць прапанову. Аргументы з боку жыхароў Малінаўкі былі простыя і зразумелыя: аб’ект будзе занадта блізка да дамоў і стане ствараць заторы, да таго ж побач і без таго ёсць дзве запраўкі. Паглядзім, чым скончыцца грамадскае абмеркаванне ў гэты раз.

Абновіцца і тэрыторыя па абодва бакі скрыжавання вуліц Громава і Слабадской. Наяўныя стаянкі мяняюць на шматпавярховыя гаражы з убудаванымі грамадскімі аб’ектамі, шматфункцыянальныя грамадскія аб’екты, СТА. А вось боксавыя гаражы вырашылі не чапаць. Як і дыспетчарскую станцыю «Малінаўка‑4». Паралельна з будаўнічымі зменамі плануюць і ўпарадкаваць зялёную зону.

Што датычыцца змен у арганізацыі транспартнага абслугоўвання, то на першы этап прадугледжваецца толькі будаўніцтва пераходна‑хуткасных палос тармажэння і разгону ў месцы паключэння Азярцоўскага тракта да МКАД. А вось на разліковы тэрмін планы ўжо большыя:

  • будаўніцтва веласіпеднай і пешаходнай інфраструктуры ўздоўж існуючых вуліц;
  • пашырэнне вуліцы Громава да шасці палос для руху ў абодва бакі;
  • будаўніцтва дадатковых з’ездаў транспартнай развязкі на скрыжаванні МКАД — вуліцы Громава з паўднёвага боку.

Некаторыя мясцовыя жыхары лічаць, што такія пераўтварэнні пацягнуць за сабой транспартны калапс. І што новая запраўка Малінаўцы па‑ранейшаму ні да чаго.

Што ж, грамадскае абмеркаванне праекта стартуе ўжо сёння. Выказацца можа кожны. Азнаёміцца з матэрыяламі праекта можна на сайце адміністрацыі Маскоўскага раёна або па спасылцы:

Накіраваць свае заўвагі і прапановы можна з 04.08.2025 па 18.08.2025 па адрасе: 220036, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 10, тэлефон (8 017) 360‑81‑20. Электронны адрас: [email protected], з пазнакай «грамадскае абмеркаванне».

Каментары5

  • рэкорд за рэкордам
    04.08.2025
    .. праз адін сказ
    па некальккі ЛЯП у адным сказе
    пасля выхадныых не апахмяліліся?
    Такога гаўна не выдае нават гуглтранслэйт!
  • Найперш не галасі!
    04.08.2025
    Жвір,
    1) ўжо няма тых родных чарнобыльскіх вёсак адкудь ў Малінаўку панаехалі.
    2) ўжо няма тых панаехаўшых.
    3) і што за бальшавіцкія апетыты "знесці"?
    Ніхто не замінае самому "знесціся".
    Беларусь - бязлюдны пусты Край, глухамань знайсці праблемы ня будзе.
  • Максим Дизайнер
    04.08.2025
    Жвір, Согласен!Желательно весь Юго-Запад

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць