Свет1919

Загаварыла адна з дачок Пуціна: Чалавек, які забраў мільёны жыццяў і разбурыў маё

Луіза Розава, меркаваная дачка Уладзіміра Пуціна, да гэтага часу жыла быццам у цені, упершыню адкрыта распавядае пра сваю сям’ю і жыццё ў французскай эміграцыі. Bild сабраў яе найважнейшыя заявы.

Луіза Розава нарадзілася 3 сакавіка 2003 года ў Санкт-Пецярбургу як Лізавета Крываногіх. Яе маці, магчыма, была каханкай Пуціна і пасля нараджэння дзяўчыны нечакана разбагацела. Сама Луіза скончыла мастацкую акадэмію ў Парыжы і ладзіла антываенныя выставы, але ніколі прама не каментавала вайну ва Украіне і магчымае сваяцтва з Пуціным. Таксама вядома, што ў яе сведчанні аб нараджэнні пустая графа «бацька», але ўказана імя па бацьку «Уладзіміраўна».

Апошнія гады Луіза заўсёды сачыла за тым, каб у сацсетках не паказваць поўнасцю свой твар. Цяпер яна ўпершыню выклала адкрытыя сэлфі і напісала ў адным з пастоў:

«Так цудоўна зноў паказаць свету свой твар. Гэта кожны дзень нагадвае мне, кім я нарадзілася і хто разбурыў маё жыццё. Чалавек, які адабраў мільёны жыццяў і разбурыў маё».

Пры гэтым імя Пуціна яна прама не называе.

Да гэтага расійская апазіцыя неаднаразова крытыкавала Розаву за публічнае жыццё ў сацсетках з элементамі раскошы: яна публікавала фота ў дызайнерскай вопратцы, лётала на прыватных самалётах, працавала дыджэем у модных клубах.

Пасля лютага 2022 года, па яе словах, яна пакінула Расію, разарвала ўсе сацыяльныя сувязі і цяпер жыве ў «залатой клетцы»: «Я не магу прайсціся па любімым Пецярбургу. Не магу пабываць у любімых месцах і ўстановах»

Аб праблемах украінскіх і расійскіх сем’яў у гэтай вайне яна пры гэтым не сказала ні слова. Але і за межамі Расіі ёй працягвалі нагадваць пра мінулае: так, у чэрвені расійская мастачка ў эміграцыі Насця Радзівонава адмовілася ад супрацоўніцтва з парыжскімі галерэямі, у якіх антываеннае мастацтва курыравала Розава — менавіта тая, хто нібыта нажылася на расійскім рэжыме.

Цяпер Луіза ўпершыню адрэагавала на гэта прамымі словамі:

«Я сапраўды вінаватая ў дзеяннях сваёй сям’і, якая мяне нават не чуе?»

У чэрвені Bild пагутарыў са студэнтамі акадэміі ICART, якую Розава паспяхова скончыла, а таксама з мастакамі, якія ведалі яе па працы ў галерэях. Думка ўсіх пра яе была хутчэй станоўчая: «Вельмі мілая дзяўчына. Ці вінавата яна ў тым, хто яе бацькі?»

Цяпер, у парыжскай эміграцыі, Луіза Розава імкнецца змяніць свой імідж. У Instagram яна асуджае вайну ва Украіне і крытыкуе культ брэндаў, які характэрны дзецям эліты: «Льняная кашуля без лагатыпа можа перадаць больш праўды, чым дызайнерская шоўкавая сукенка».

Каментары19

  • Ёсік
    04.08.2025
    У расеі зараз не пуцін, таго пуціна ўжо няма, таму і шлюб Людміла скасавала, навошта ёй чужы мужык. Кампутарныя праграмы рабілі выгляд сталога пуціна - ані супадзенняў з сёняшнім.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    04.08.2025
    Коля, ты?)
  • Патрыярхі-шматрыярхі
    04.08.2025
    Filipp, ох ужо гэтыя патрыярхі. Будзе збіваць цябе, тыраніць, і паўтараць, што ты павінна быць удзячная.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць