Культура

Выйшаў «Дзіцячы спеўнік» Антона Грыневіча

Выйшаў друкам першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 год у розных кутках Беларусі, піша Budzma.org.

«Bielaruski Dziciačy Śpieŭnik»

У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі. Акрамя таго, укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.

Сёння — амаль праз сто гадоў пасля першага выдання — зборнік атрымаў другое жыццё.

Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па-беларуску, лацінкай і па-ангельску. 

Акрамя нот, ёсць і аўдыёдадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.

«Bielaruski Dziciačy Śpieŭnik»

Кніга выйшла вялікім накладам, яе можна замовіць поштай з дастаўкай па ўсім свеце, а таксама набыць у кніжных крамах у Вільні, Варшаве і Мінску.

У найбліжэйшы часе плануюцца прэзентацыі «Дзіцячага спеўніка» ў розных гарадах.

7 красавіка ўсіх дзяцей і дарослых запрашаюць на прэзентацыю спеўніка ў Познані.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць