Яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі.

Фота: NewsGeorgia
Выбух адбыўся на вуліцы Бачорма ў сталіцы Грузіі на стрэльбішчы крамы зброі Battleground.
Паводле папярэдніх звестак, загінулі два чалавекі, яшчэ чатыры атрымалі раненні. Пацярпелыя былі шпіталізаваныя ў мясцовыя бальніцы, паведамляе МУС Грузіі.
На месца прыбылі супрацоўнікі паліцыі і следчая група. Прычыны выбуху высвятляюцца.
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары