Грамадства5151

Зміцер Панкавец будзе судзіцца са сваёй былой жонкай

Журналіст Зміцер Панкавец звярнуўся да адваката, каб судзіцца са сваёй былой жонкай Ганнай Клімовіч, якая абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку

Зміцер Панкавец. Фота: фэйсбук журналіста

«Разумею, што збольшага ўсім пофіг. Але пасля ўчорашняй хвалі літаральна пару словаў пра бягучую сітуацыю. Адвакат ужо чатыры тыдні займаецца справай. Так што суду быць. Наконт сітуацыі са Свабодай (звальненне з «Радыё Свабода». — НН) ніякіх каментароў на дадзены момант не будзе. Хаця пасля суда не выключаю такую імавернасць», — напісаў ён.

У пачатку сакавіка разгарэўся скандал, звязаны з Панкаўцом і Клімовіч. Дзяўчына публічна абвінаваціла журналіста ў хатнім гвалце. Зміцер у сваю чаргу прызнаў адзін з фактаў (які здарыўся ў 2018-м), але адзначыў, што штурхнуў дзяўчыну ненаўмысна, іншыя абвінавачанні адмаўляў.

«Радыё Свабода» гэту сітуацыю не каментавала.

Зміцер Панкавец у журналістыцы амаль 20 гадоў. Працаваў у «Нашай Ніве» і «Радыё Свабода». Станавіўся лаўрэатам журналісцкай прэміі «Вольнае слова».

Каментары51

  • Мы не быдла!
    09.04.2024
    Во гэта справа! І Павуку трэба судзіцца за паклёп на ўвесь інтэрнэт: сукенку ёй цяжка было надзець лішні раз і намаляваць вочы, а ён жа яе ў свет фактычна вывеў! 
    Можа, б нават заадно і калектыўную позву арганізаваць нейкую да Фэміністычнай фракцыі КР, Насты Базар і гэтай Гарбуновай-мужаненавісніцы?
    Паведамце, калі ласка, дзе гэты суд Панкаўца будзе: трэба абавязкова прыйсці і праявіць людзкую салідарнасць.
    Хопіць цкаваць мужыкоў!
  • доктар
    09.04.2024
    Паважаныя жанчыны, заклікаю вас своечасова звяратацца па дапамогу да псіхатэрапеўта. Гістэрыкі - гэта не жарт, яны могуць прывесці да катастрофы, разбурыць вашу сям'ю і жыццё. Калі ў глыбіні душы вы ведаеце, што ваш муж нармальны добры чалавек (гэта, вядома, не заўсёды так), то сітуацыю часцей за ўсё можна паправіць. Курс лёгкіх антыдэпрэсантаў, карэкцыя ладу жыцця (лепш за ўсё праца, хаця б частковая) і будзе вам і вашым родным шчасце, а няшчасця не будзе.
  • Жонка
    09.04.2024
    Слава падтрымкі Зміцеру. Не разумею, калі ты лічашь сябе ахвярай у хатнім гвалце, чаму адрузу не звяртаеся за дапамогай (2018 год) і ў Беларусі. А калі праз 6 (Ш Э С Ц Ь) гадоў пра гэта распявядаяшь праз СМІ і, знаходзячыся ў іншай краіне, то гэта натхняе на плахія думкі (у адносіне да былой жонкі зразумела).

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам15

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна22

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам15

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць