Урад Швейцарыі правядзе двухдзённую канферэнцыю высокага ўзроўню па ўрэгуляванні вайны ва Украіне пад назвай «Саміт міру» на курорце Бюргеншток ў кантоне Нідвальдэн паблізу горада Люцэрн, паведаміла выданне Blick са спасылкай на швейцарскі Дэпартамент замежных спраў.

Гэтая сустрэча павінна стаць платформай для дыялогу на высокім узроўні аб шляхах дасягнення ўсёахопнага, справядлівага і працяглага міру ва Украіне на аснове міжнароднага права і Статута ААН, гаворыць швейцарскі МЗС.
Канферэнцыя павінна стварыць агульнае разуменне рамак, якія будуць спрыяць дасягненню гэтай мэты. Яна таксама павінна распрацаваць канкрэтную дарожную карту для ўдзелу Расіі ў мірным працэсе.
Аднак, як заўважае швейцарскае МЗС, ёсць яшчэ шмат невядомых момантаў. Пакуль невядома, якія краіны возьмуць удзел у саміце. Чакаюць, што запрашэнні дашлюць 80-100 дзяржавам. Пры гэтым Расія ўжо заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у перамовах у Швейцарыі.
У сваю чаргу, у Офісе прэзідэнта Украіны заяўляюць, што Расія, якая парушае ўсе міжнародныя правілы і гуманітарныя нормы, не можа быць удзельніцай першага глабальнага Саміту міру, нават каб хацела гэтага.
Швейцарыя пагадзілася арганізаваць Саміт міру на просьбу Украіны, пра што абедзве дзяржавы аб'явілі 15 студзеня падчас візіту Уладзіміра Зяленскага ў Берн.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары