Грамадства77

У Мінску скончылі рамонт першага паверха ГУМа. Пры ўваходзе размясцілі вялікі герб

Ад узнікнення ідэі да яе канчатковай рэалізацыі прайшло паўтара года. 

У сталіцы рэалізавалі першы этап маштабнага праекта па мадэрнізацыі ГУМа: завершаны работы па абнаўленні першага паверха, пішуць «Мінск-навіны».

Фота: ГУМ

Над галоўным уваходам універмага з'явілася гіганцкая люстра. Ад узнікнення ідэі да яе канчатковай рэалізацыі прайшло паўтара года. Пры гэтым усе гістарычныя элементы будынка захаваліся, гарманічна ўпісаўшыся ў сучасную стылістыку інтэр'еру.

Фота: ГУМ

На першым паверсе ГУМа размясціліся секцыі касметыкі, галантарэі і ювелірных вырабаў, знайшлося месца і для сучаснага гастранома з таварамі паўсядзённага попыту і невялікай кавярні. Пакупнікі могуць самастойна азнаёміцца са ўласцівасцямі і складам прадукцыі.

Фота: ГУМ

Атмасферу ствараюць новае штучнае асвятленне і дэкаратыўныя аконныя панэлі. Светлыя і цёплыя адценні інтэр'еру ўпісаны ў агульную канцэпцыю гістарычных элементаў дэкору ўнівермага.

— Захаванне асаблівасцяў інтэр'еру гандлёвай залы было абавязковым патрабаваннем у ахоўным пашпарце будынка і стала выклікам для ўсіх удзельнікаў будаўнічага працэсу — ад праекціроўшчыкаў да маляроў. Лічым, што з гэтай задачай мы паспяхова справіліся. А яшчэ нам удалося ўлічыць галоўныя пажаданні нашых пакупнікоў, — распавялі супрацоўнікі ГУМа.

Фота: ГУМ

Таксама ва ўнівермагу запрацаваў другі ліфт, з'явілася вялікая камера захоўвання каля галоўнага ўваходу, адкрыліся абноўленыя ювелірная, гадзіннікавая і гравёрная майстэрні, з'явіўся дадатковы санвузел, швейная майстэрня, пункт абмену валюты, кавярня і многае іншае.

Фота: ГУМ

У планах кіраўніцтва ў найбліжэйшыя два гады цалкам мадэрнізаваць другі і трэці паверхі, а таксама культавую сталовую ўнівермага.

Каментары7

  • Алек. Ру
    17.04.2024
    Вестыбюль з гігантскім пахавальным вянком моцна нагадау́ вестыбюль пхеньянскага супермаркета для замежнікау́.
  • Эюя
    17.04.2024
    Які толк з гербу, калі ўсе надпісы па-расейску.
  • Пан Усялян
    17.04.2024
    Сраны савок 🤮 Акрамя павелічэння колькасці сусальнага золата ў аздабленнях, нічога ў гэтай грабніцы не змянілася, як быў савок, так савок і застаўся, а хамут завяршыў кампазіцыю 🫣

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»10

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей1

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра26

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»10

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →