Улада55

БСДП (Грамада) патрабуе звольніць начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Данілевіч

Партыя бачыць у дзеяннях Данілевіч і кіраўнікоў райаддзелаў адукацыі «відавочнае і дэманстрацыйнае парушэнне норм заканадаўства.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) патрабуе звольніць начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Таісу Данілевіч «за грубае парушэнне прафесійнай і кіруючай этыкі». Пра гэта гаворыцца ў заяве партыі, распаўсюджанай 21 студзеня.

Як сцвярджаецца ў дакуменце, кіраўніцтва ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама ў асобе начальніка Таісы Данілевіч дала ўказанне раённым аддзелам адукацыі рэгіёну і дырэктарам школ «вусна ва ультыматыўнай форме запатрабаваць ад настаўнікаў, якія з’яўляюцца членамі апазіцыйных палітычных партый, падаць заяву або аб выхадзе з партыі, або аб звальненні з працы паводле асабістага жадання». «Такія патрабаванні выстаўлены настаўнікам Уладзіміру Парэйку і Аляксандру Язвінскаму (Нясвіжскі раён), Наталлі Ільініч (Пухавіцкі раён), Сяргею Клімёнку (Вілейскі раён), Надзеі Агафонавай (Любанскі раён), Мікалаю Лешчуну (Лагойскі раён)», — канстатуе партыя.

БСДП (Грамада) бачыць у дзеяннях Данілевіч і кіраўнікоў раённых аддзелаў адукацыі

«відавочнае і дэманстрацыйнае парушэнне норм заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Прэзідыум партыі выказаў «безумоўную салідарнасць з настаўнікамі», заклікаў дырэктараў школ не выконваць загад Данілевіч, праінфармаваў аб палітычна матываваным націску на педагогаў мінскі офіс АБСЕ, Сацыялістычную групу ў Еўрапарламенце, братэрскія сацыял-дэмакратычныя, сацыялістычныя і рабочыя партыі.

Акрамя таго, кіраўніцтва БСДП (Грамада) звяртаецца да пракурора Мінскай вобласці з просьбай

«расследаваць факты дэманстрацыйнага парушэння Данілевіч палажэнняў Канстытуцыі і шэрагу законаў краіны».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць