Першы сэт беларуска выйграла - 6:4.
Беларуска Вікторыя Азаранка (7-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сёння раніцай у чвэрцьфінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе сустракалася з першай ракеткай планеты амерыканкай Серэнай Уільямс.
У першым сэце Азаранка перамагла - 6:4, у другім была блізкая да перамогі, вяла з лікам 4:2, але ўсё ж саступіла ў тай-брэйку - 6:7.
А вось у трэцяй вырашальнай партыі 20-гадовая беларуска не змагла на роўных згуляць з найлепшай тэнісісткай свету і саступіла з лікам 2:6.
Гульня доўжылася 2 гадзіны 27 хвілінаў.
Цяпер у паўфінальным паядынку Серэна Уільямс сустрэнецца з кітаянкай На Лі, якая выйграла ў чвэрцьфінальным матчы у старэйшай з сясцёр Уільямс - Венус.
Турнір, што праходзіць на кортах Мельбурна, завершыцца ў нядзелю, 31 студзеня.
Каментары