Грамадства

Пасольства Беларусі ў Лондане завінавацілася амаль мільён долараў. Як так атрымалася?

Дыпламаты ігнаравалі правілы і не плацілі за праезд у цэнтр горада — так назапасіўся вялізны доўг.

Пасольства Беларусі ў Лондане завінавацілася кампаніі Transport for London 734 185 фунтаў стэрлінгаў — каля 937 тыс. долараў — за праезд аўтамабіляў у платную зону брытанскай сталіцы. 

У спісе аналагічных даўжнікоў — дыппрадстаўніцтвы 161 краіны, якія агулам вінны амаль 150 млн фунтаў, піша The Daily Mail.

Справа ў тым, што ў 2003 годзе лонданская мэрыя для барацьбы з пробкамі і забруджваннем паветра ўвяла плату за праезд аўтамабіляў у цэнтр Лондана. Першапачаткова тарыф складаў 5 фунтаў, да 2020 года ён вырас да 15 фунтаў — гэты тарыф дзейнічае да гэтага часу.

Як аказалася, увесь гэты час дыпламаты большасці краін ігнаравалі правілы і проста не плацілі за праезд у цэнтр — так і назапасіўся вялізны агульны доўг.

Самым вялікім даўжніком стала пасольства ЗША — яно завінавацілася больш за 14,5 млн фунтаў. У тройцы лідараў таксама пасольства Японіі (10 млн) і ўпраўленне Вярхоўнага камісара Індыі (8,5 млн). Сярод найбуйнейшых даўжнікоў таксама пасольствы Нігерыі, Кітая, Расіі, Польшчы, Ганы, Казахстана і Германіі.

Беларусь размяшчаецца на 40-м месцы. 

Дыпламаты сцвярджаюць, што яны не павінны былі плаціць за ўезд у цэнтр Лондана, паколькі па Венскай канвенцыі дыппрадстаўніцтвы вызваляюцца ад падаткаў у краіне знаходжання.

Аднак у Transport for London заяўляюць, што гэта не падатак, а плата за паслугу, таму плаціць дыпламаты абавязаны.

Цяпер кампанія, якая сур'ёзна пацярпела падчас пандэміі і атрымлівае дзяржаўныя субсідыі, збіраецца звярнуцца ў Міжнародны суд ААН і спагнаць увесь доўг.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс17

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка прэзентавала новую калекцыю футболак са сваёй выявай10

«Людзі стрыманыя, але не заўсёды добрыя». Барбер пераехаў з Крыма ў Мінск, але доўга не пратрымаўся і збег у Маскву23

Сем партый і ніводнага незалежнага кандыдата. Казахстан выбірае Курултай5

Пад Санкт-Пецярбургам гарыць велізарная прамысловая зона5

Склад Ozon у Арэнбургскай вобласці зазнаў атаку дронаў

Выйшла грунтоўная «Кніга некралогаў» беларускай эміграцыі. Што ў ёй?2

У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос15

Пуцін: Украіна сама выпусціла джына з бутэлькі. Атрымайце адказ16

Кітай створыць «Вялікую зялёную сцяну» з грыбоў. І іншую — з бамбуку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс17

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць